Святлана Аляксандраўна Салодкая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Святлана Аляксандраўна Салодкая
Дата нараджэння 7 снежня 1958(1958-12-07) (62 гады)
Месца нараджэння
Муж: Уладзімір Іванавіч Салодкі
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант
Пеўчы голас сапрана
Узнагароды

Святлана Аляксандраўна Салодкая (нар. 7 снежня 1958, в. Дудзічы, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць, БССР, СССР) — беларуская спявачка (лірычнае сапрана). Заслужаная артыстка Беларусі (1990). Жонка У. І. Салодкага. Лаўрэат міжнароднага фестывалю ў Паўночнай Карэі (г. Пхеньян, 1992).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1978 годзе Баранавіцкае музычнае вучылішча. З 1978 года — салістка Дзяржаўнага народнага хору Беларусі, з 1985 года — ансамбля народнай музыкі «Свята» і Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі, адначасова спявае ў дуэце з У. І. Салодкім, захоўваючы арыгінальную народную манеру выканання. З 1994 года — адна са стваральніц і салістка ансамбля народнай песні «Вяселле».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Валодае яркім голасам сакавітага тэмбру, выкананню уласцівы выразнасць, задушэўнасць. У рэпертуары пададзеныя ў рэгіянальных традыцыях спеваў беларускай народнай песні, у т. л. «Пасею гурочкі», «Грачанікі», «А й на дварэ дробен дождж ідзе» (вясельная). Сярод беларускіх народных песень, выкананых у дуэце, «Цячэ вада ў ярок», «Ой, хадзім, хадзімо», «Із-за лісу-гаю вода прыбувае».

Пра Салодкую і яе мужа зняты кінафільм.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]