Перайсці да зместу

Дымарфатэка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дымарфатэка

Dimorphotheca barberae
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dimorphotheca Moench, 1794


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  37244
NCBI  13490
EOL  62701
IPNI  331559-2

Дымарфатэ́ка[3] (Dimorphotheca) — род аднагадовых і шматгадовых травяністых або паўкустовых раслін сямейства астравыя (Asteraceae), прадстаўнікі якога ў прыродзе растуць на поўдні Афрыкі[4][3].

Назва «Dimorphotheca» паходзіць ад грэчаскіх слоў «dis», «morphe» і «theka», што азначае «ёмістасць дзвюх формаў», яна адносіцца да дыморфных цыпсел, рысы, уласцівай прадстаўнікам трыбы Calenduleae[5]. Расліны гэтага роду звычайна маюць двухполыя кветкі.

Вышыня 60—70 см. Сцябло густагалінастае. Лісце падоўжанае апушанае[3]. Язычковыя кветкі ў буйных суквеццях-кошыках дыяметрам 5—6 см, яркіх колераў, раскрываюцца толькі на сонцы. Размнажаюць насеннем. Святлалюбныя расліны.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

З’яўляецца адным з васьмі родаў трыбы Calenduleae з цэнтрам разнастайнасці ў Паўднёвай Афрыцы. Віды растуць у Батсване, Эсваціні, Лесота, Намібіі, ПАР і Зімбабвэ[6].

Dimorphotheca caulescens
Osteospermum ecklonis
У род уключаюць наступныя віды[7]

Дэкаратыўныя расліны. Прыдатныя для афармлення рабатак, газонаў і групавых пасадак[3]. У паўночным паўшар’і цвітуць у ліпені — жніўні[3].

Некаторыя віды могуць гібрыдызавацца з родам Osteospermum. Гібрыды таксама прадаюцца і культывуюцца як дэкаратыўныя расліны.

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в г д ЭПБ 1983.
  4. Bailey, L.H.; Bailey, E.Z.; the staff of the Liberty Hyde Bailey Hortorium (1976). Hortus third: A concise dictionary of plants cultivated in the United States and Canada. New York: Macmillan.
  5. PlantZAfrica.com, Mhlonishwa D. Dlamini, Witwatersrand National Botanical Gardens July 2002(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2017. Праверана 19 чэрвеня 2024.
  6. Dimorphotheca Moench. Plants of the World Online. Retrieved 29 September 2023.
  7. Flann, C (ed) 2009+ Global Compositae Checklist