Перайсці да зместу

Дымітрые Паповіч-Байройт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дымітрые Паповіч-Байройт
рум.: Dimitrie Popovici-Bayreuth
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 23 ліпеня 1859(1859-07-23)[1], 19 ліпеня 1860(1860-07-19)[2] ці 1861[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 красавіка 1927(1927-04-06)[1]
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Педагог George Stephănescu[d] і Josef Gänsbacher[d]
Прафесіі спявак, оперны спявак
Пеўчы голас барытон
Жанры опера
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дымітрые Папо́віч-Ба́йройт (рум.: Dimitrie Popovici-Bayreuth; 19 ліпеня 1860, г. Бырлад, Румынія — 6 красавіка 1927) — румынскі спявак (барытон), педагог.

Вучыўся спевам у Бухарэсцкай кансерваторыі. З 1892 года некалькі гадоў спяваў у Байройцкім тэатры, адсюль прозвішча — байройцкі.

У 1904—1919 гадах яе дырэктар і прафесар. Адзін з заснавальнікаў і першы дырэктар у 1919—1927 гадах Румынскай оперы ў г. Клуж. На опернай сцэне з 1881 года. Выступаў у буйнейшых тэатрах свету.

Вядомы інтэрпрэтатар партый у операх Р. Вагнера. Сярод партый: Тэльрамунд, Клінгзор, Вальфрам, Альберых і Вотан, Ганс Сакс, Галандзец («Лаэнгрын», «Парсіфаль», «Тангейзер», «Пярсцёнак нібелунга», «Нюрнбергскія майстэрзінгеры», «Лятучы галаадзец» Вагнера), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), Дон Жуан («Дон Жуан» В. А. Моцарта), Рыгалета, Рэната («Рыгалета», «Баль-маскарад» Дж. Вердзі), Эскамілья («Кармэн» Ж. Бізэ), Тоніа («Паяцы» Р. Леанкавала).

Зноскі

  1. а б в Mahler Foundation
  2. а б в Grove Music OnlineOUP.
  3. Catalog of the German National Library Праверана 29 мая 2020.