Дэвальвацыя беларускага рубля
Дэвальва́цыя белару́скага рубля́ — аднамомантавыя паніжэнні курсу нацыянальнай валюты ў 1999, 2009 і 2011 гадах.
1999
[правіць | правіць зыходнік]У 1999 годзе курс беларускага рубля быў зніжаны на 37 % адносна долару ЗША[1]. Паводле звестак Сусветнага банка, дэвальвацыя 1999 года ў Беларусі была найбольш значнай дэвальвацыяй нацыянальнай валюты ў свеце ў 1999 годзе і адной з найбуйнейшых дэвальвацый за перыяд 1990—2010 гадоў: нароўні з Інданезіяй (37 %, 1998) пасля Аргенціны (54 %, 2002), Эфіопіі (54 %, 1992) і Расіі (38 %, 1998)[2][3].
2009
[правіць | правіць зыходнік]1 студзеня 2009 годзе Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь аднамомантава знізіў курс беларускага рубля на 20,5 % адносна долару ЗША. Адначасна з гэтым Нацбанк перайшоў да прывязкі курсу рубля да кошыку валют, у склад якое ўключаныя долар, еўра і расійскі рубель у роўных долях[4].
2011
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку 2011 года кіраўнік Нацбанка Пётр Пракаповіч неаднаразова заяўляў пра тое, што дэвальвацыі ў Беларусі не плануецца, курс беларускага рубля ў адносінах да кошыку валют утрымаецца ў васьміпрацэнтным калідоры[5], а паказчыкі, зацверджаныя ў Асноўных накірунках грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі, не будуць парушацца.
![]() |
Пакуль я з'яўляюся старшынёй праўлення Нацбанка, ніякай разавай дэвальвацыі за адзін раз ніколі не будзе. У нас дастаткова досведу, які мы назапасілі за 15 гадоў, і гэты досвед сведчыць аб тым, што гэта дрэннае рашэнне для беларусаў. Калі дрэннае рашэнне, мы яго выконваць не будзем. <…> Нават дэвальвацыі ў 5% у нас ніколі не будзе. Telegraf.by Пракаповіч: нават дэвальвацыі ў 5% у Беларусі ніколі не будзе, 17 сакавіка 2011 |
![]() |
23 мая 2011 года Нацыянальны банк аднамомантава знізіў курс беларускага рубля на 56,2 % адносна долара ЗША да ўзроўню 4930 рублёў за 1 долар[6], пачынаючы з наступнага дня. Паводле звестак Сусветнага банка, такое паніжэнне курсу стала сусветным рэкордам па дэвальвацыі нацыянальнай валюты за 20-гадовую сусветную гісторыю, апярэдзіўшы эфіопскую дэвальвацыю 1992 года і аргенцінскую 2002 года[7].
Адначасна з 24 мая цэнтральнае значэнне рублёвага кошту кошыка валют было ўсталявана на адзнацы 1810 рублёў, і Нацбанк пачаў адлік 12-працэнтнага калідору ад гэтага значэння[8].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Дэвальвацыя ў Беларусі б'е сусветныя рэкорды(недаступная спасылка) // Telegraf.by, 24 мая 2011 г.
- ↑ Daniel Lederman. Large Devaluations, Foreign Direct. Investment and Exports // The World Bank, сакавік 2011
- ↑ Беларусь побила мировой рекорд по девальвации // АФН, 24 мая 2011 г.
- ↑ Нацбанк повысил курс доллара на 20,5 % Архівавана 24 ліпеня 2011.
- ↑ Выбор Прокоповича: девальвация или дефолт // Хартыя-97 (23 лютага 2011)
- ↑ Нацбанк Белоруссии сохраняет границы колебаний курса белорусского рубля к корзине инвалют в рамках плюс/минус 12 %(недаступная спасылка) // РБК 23.05.2011
- ↑ Беларусь пабіла сусветны рэкорд па дэвальвацыі, Наша Ніва
- ↑ Об установлении обменных курсов белорусского рубля (руск.). Прэс-рэлізы. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (21 чэрвеня 2011).