Бюджэт Рэспублікі Беларусь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бюджэт Рэспублікі Беларусь — форма здабыцця і выкарыстання грашовых сродкаў, прызначаных для фінансавага забеспячэння задач і функцый беларускай дзяржавы.

Даходы[правіць | правіць зыходнік]

Даходы дзяржавы складаюцца з:

  1. падаткаў на прыбытак, латарэі, электронныя гульні, дададзеную вартасць, продаж, траты і набыццё нерухомай уласнасці;
  2. мытаў на тавары, патэнты і грашовыя пераводы, за праезд замежных аўтамабіляў і выдачу пасведчанняў;
  3. пеняў за пратэрмінаванне выплаты падаткаў;
  4. высокіх адсоткаў за адтэрмінаванне падаткаў;
  5. страхавых выплат;
  6. прыбытку ад укладаў і ўласных прадпрыемстваў, продажу прадпрыемстваў, зямлі, тавараў і каштоўных папер, дазволаў на будаўніцтва аўтазаправак і карыстанне радыёчастотамі, крэдытных гарантый, вызначэння пробаў каштоўных металаў і збораў за праезд па дарогах;
  7. штрафаў за шкоду ўрадавай уласнасці, якасці зямель і лясоў;
  8. бязвыплатных паступленняў ад іншых дзяржаў і міжнародных арганізацый.

Выдаткі[правіць | правіць зыходнік]

Выдаткоўванне ажыццяўляецца на:

  1. дзейнасць урадавых устаноў;
  2. выплаты насельніцтву;
  3. падтрымку ўстаноў і фізічных асоб;
  4. выплаты за мяжу;
  5. міжурадавыя пераводы;
  6. павелічэнне сродкаў і запасаў;
  7. Крэдыты;
  8. выплату даўгоў.

Нястача грошай на выдаткі пакрываецца за кошт запазычанняў ці продажу ўласнасці.

Складанне і ўхваленне[правіць | правіць зыходнік]

Не пазней як за 10 месяцаў да новага года ўрад ухваляе парадак складання бюджэту Міністэрствам фінансаў. Пасля ўхвалення складзенага бюджэту ўрадам прэзідэнт (з 1995 г.) выносіць яго на разгляд парламента не пазней як 1 лістапада. Канчатковае ўхваленне бюджэту мае ажыццяўляцца не пазней як 1 снежня.

Выкананне і нагляд[правіць | правіць зыходнік]

Паводле Бюджэтнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, урад забяспечвае выкананне бюджэту. Міністэрства фінансаў вызначае парадак яго ажыццяўлення і справаздачнасці аб яго выкананні. Паўнамоцтвамі ажыццяўляць нагляд за выкананнем бюджэту валодаюць Камітэт дзяржаўнага кантролю, Міністэрства па падатках і зборах, Міністэрства фінансаў і Дзяржаўны мытны камітэт[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На кастрычнік 2013 года, паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, налічвалася 854 500 працаўнікоў бюджэтных устаноў, якія складалі 27,5 % працаўнікоў[2].

У бюджэце 2019 года падаткі склалі 77 % даходаў[3]. На 9 снежня 2020 года налічвалася звыш 800 000 працаўнікоў бюджэтных устаноў Беларусі[4].

Бюджэты Рэспублікі Беларусь
Год Даходы, млрд рублёў (млн $) Выдаткі, млрд руб. (млн $) Ухвалены Апошняя папраўка Нястача, млрд руб. (млн. $)
1992 166 (18% ВУП) 191[5] (20,7% ВУП) 15 студзеня 1992 22 кастрычніка 1992 25 (2,7% ад ВУП)
1993 774 (7,9% ВУП) 894[6] (9,1% ад ВУП) 26 студзеня 1993 120 (1,2% ВУП)
1994 8 830 (1 898; 49,6% ВУП) 11 311[7] (2 431; 63,5% ад ВУП) 22 снежня 1993 2 481 (533[8]; 13,9% ВУП)
1995 13 069 (1 134; 10,8% ВУП) 15 740[9] (1 366; 13% ВУП) 17 студзеня 1995 2 671 (232[10]; 2,2% ВУП)
1996 36 963 (2 716; 19,2% ВУП) 42 441 (3 119; 22,1% ВУП) 19 красавіка 1996 17 лютага 1997 5 478[11] (403[12]; 2,9% ВУП)
1997 36 601,517 (1 464; 10% ВУП) 44 053,2478 (1 762; 12% ВУП) 21 лютага 1997 10 чэрвеня 1998 7 451,7308[13] (298[14]; 2% ВУП)
1998 98 481 (2 259; 14% ВУП) 115 152 (2 641; 16,4% ВУП) 29 снежня 1997 30 чэрвеня 1998 16 671[15] (382[16]; 2,4% ВУП)
1999 414 824 (1 499; 13,7% ВУП) 448 352 (1 620; 14,8% ВУП) 24 лютага 1999 29 снежня 1999 33 528[17] (121[18]; 1,1% ВУП[19])
2000 1 493 (1 867; 16,3% ВУП) 1 611 (2 015; 17,6% ВУП) 31 студзеня 2000 22 лістапада 2000 118[20] (148[21]; 1,3% ВУП)
2001 3 223 (2 270; 18,8% ВУП) 3 471 (2 445; 20,2% ВУП) 11 лістапада 2000 17 снежня 2001 248[22] (175[23]; 1,4% ВУП)
2002 3 893 (2 158; 14,9% ВУП) 4 238 (2 349; 16,2% ВУП) 29 снежня 2001 30 снежня 2002 345[24] (191[25]; 1,3% ВУП)
2003 6 105 (2 942; 16,6% ВУП) 6 599 (3 180; 18% ВУП) 28 снежня 2002 30 снежня 2003 494[26] (238[27]; 1,4% ВУП)
2004 13 223 (6 111; 26,4% ВУП) 13 913 (6 430; 27,8% ВУП) 29 снежня 2003 31 снежня 2004 690[28] (319[29]; 1,4% ВУП)
2005 18 256 (8 471; 28,1% ВУП) 19 166 (8 893; 29,5% ВУП) 18 лістапада 2004 21 лютага 2006 910[30] (422[31]; 1,4% ад ВУП)
2006 25 508 (11 885; 32,2% ВУП) 26 638 (12 411; 33,6% ВУП) 31 снежня 2005 22 снежня 2006 1 130[32] (526[33]; 1,4% ВУП)
2007 30 611 (14 245; 31,5% ВУП) 32 011 (14 896; 32,9% ВУП) 29 снежня 2006 28 снежня 2007 1 400[34] (651[35]; 1,4% ВУП)
2008 38 152 (17 750; 29,4% ВУП) 40 342 (18 769; 31,1% ВУП) 26 снежня 2007 11 снежня 2008 2 190[36] (1 019[37]; 1,7% ВУП)
2009 54 899 (19 584; 39,9% ВУП) 57 699 (20 583; 41,9% ВУП) 13 лістапада 2008 31 снежня 2009 2 800[38] (999[39]; 2% ВУП)
2010 35 522 (11 865; 21,8% ВУП) 38 222 (12 767; 23,5% ВУП) 29 снежня 2009 27 снежня 2010 2 700[40] (902[41]; 1,7% ВУП[42])
2011 33 611 (5 996; 11,3% ВУП) 39 611 (7 066; 13,3% ВУП) 15 кастрычніка 2010 29 снежня 2011 6 000[43] (1 070; 2% ВУП)
2012 92 772 (11 084; 17,6% ВУП) 92 772 (11 084; 17,6% ВУП) 30 снежня 2011 29 снежня 2012 0[44] (0; 0% ВУП)
2013 121 720 (13 568; 18,8% ВУП) 121 720 (13 568[45]; 18,8% ВУП)[46] 26 кастрычніка 2012 28 снежня 2013 0[47] (0; 0% ВУП)
2014 128 594 (12 533; 16,5% ВУП) 128 594 (12 533[48]; 16,5% ВУП) 31 снежня 2013 0[49] (0; 0% ВУП)
2015 167 212 (10 287; 18,6% ВУП) 152 141 (9 360; 16,9% ВУП) 30 снежня 2014[50] 24 верасня 2015[51] +15 071[52]* (+927[53]; +1,7% ВУП[54])
2016 17,763** (8 882; 18,7% ВУП) 16,75 (8 376; 17,6% ВУП) 30 снежня 2015[55] +1,012[56]* (+506; +1,1% ВУП)
2017 19,771 (10 226; 18,7% ВУП) 17,001 (8 793; 16,1% ВУП) 18 кастрычніка 2016[57] +2,771[58] (+1 433; +2,6% ВУП)
2018 24,389 (11 954; 19,9% ад ВУП) 19,728 (9 669; 16,1% ад ВУП) 31 снежня 2017[59] +4,661[60] (+2 284; +3,8% ВУП)
2019 24,274 (11 621; 18,4% ВУП) 21,146 (10 124; 16% ВУП) 30 снежня 2018[61] +3,127[62] (+1 497; +2,4% ВУП)[63]
*+ гэта лішак.
**Пасля дэнамінацыі 2016 года 1:10 000.

Зноскі

  1. А. Лукашэнка (9 чэрвеня 2020). "Бюджэтны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 16 ліпеня 2008 г. № 412-З" (PDF). Лабараторыя распазнавання і сінтэзу маўлення Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі. Праверана 20 верасня 2020.
  2. Святлана Бусько. Сістэму аплаты працы бюджэтнікаў чакае рэфармаванне // Звязда : газета. — 20 снежня 2013. — № 240 (27605). — С. 1, 2. — ISSN 1990-763x.
  3. "Дэпутаты зацвердзілі справаздачу аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2019 год". БелТА. 25 чэрвеня 2020. Праверана 9 снежня 2020.
  4. "Прырост выдаткаў на сацыяльную сферу ў 2021 годзе складзе больш за Br3 млрд — Мінфін". БелТА. 9 снежня 2020. Праверана 9 снежня 2020.
  5. Закон аб дзяржаўным бюджэце Рэспублікі Беларусь на 1992 год (руск.). Прававая даведка. Праверана 8 мая 2011.
  6. Закон аб дзяржаўным бюджэце Рэспублікі Беларусь на 1993 год (руск.). Заканадаўства Беларусі. Праверана 8 мая 2011.
  7. Закон аб дзяржаўным бюджэце Рэспублікі Беларусь на 1994 год (руск.). Заканадаўства Беларусі. Праверана 8 мая 2011.
  8. Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 1994 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэднегадавой закупачнай цаны (4652) долара. Праверана 8 красавіка 2011.
  9. Закон аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 1995 год (руск.). Навіны Беларусі (31 студзеня 2010). Праверана 8 мая 2011.
  10. Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 1995 год. Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавой закупачнай цаны (11'525) долара. Праверана 8 красавіка 2011.
  11. Закон аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 1996 год (руск.). Бусел. Праверана 8 мая 2011.
  12. Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 1996 год. Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавой закупачнай цаны (13'608) долара. Праверана 8 красавіка 2011.
  13. Закон аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 1997 год (руск.). Заканадаўства Беларусі. Праверана 8 мая 2011.
  14. Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 1997 год. Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавой закупачнай цаны (24'995) долара. Праверана 8 красавіка 2011.
  15. Закон аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 1998 год (руск.). Бусел. Праверана 8 мая 2011.
  16. Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 1998 год. Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавой закупачнай цаны (43'596) долара. Праверана 8 красавіка 2011.
  17. Закон аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 1999 год (руск.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 8 мая 2011.(недаступная спасылка)
  18. Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 1999 год. Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавой закупачнай цаны (276'661) долара. Праверана 8 красавіка 2011.
  19. Статыстычны штогадовік Рэспублікі Беларусь, 2005 = руск.: Статистический ежегодник Республики Беларусь, 2005 / Л. Рыбчык. — Мінск: Галоўны вылічальны цэнтр Мінстата РБ, 2005. — С. 28—29. — 609 с. — 385 экз.
  20. Закон аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 2000 год (руск.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 8 мая 2011.(недаступная спасылка)
  21. Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2000 год. Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавой закупачнай цаны (799,77) долара. Праверана 8 красавіка 2011.
  22. Архіўная копія(недаступная спасылка). Заканадаўства Рэспублікі Беларусь на беларускай мове (15 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2006. Праверана 13 верасня 2021.
  23. Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2001 год. Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавой закупачнай цаны (1419,82) долара. Праверана 8 красавіка 2011.
  24. Архіўная копія(недаступная спасылка). Заканадаўства Рэспублікі Беларусь на беларускай мове (10 красавіка 2005). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2006. Праверана 13 верасня 2021.
  25. Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2002 год. Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавой закупачнай цаны (1803,89) долара. Праверана 8 красавіка 2011.
  26. Архіўная копія(недаступная спасылка). Заканадаўства Рэспублікі Беларусь на беларускай мове (3 красавіка 2005). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2006. Праверана 13 верасня 2021.
  27. Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2003 год. Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавой закупачнай цаны (2074,9) долара. Праверана 8 красавіка 2011.
  28. Архіўная копія(недаступная спасылка). Заканадаўства Рэспублікі Беларусь на беларускай мове (29 сакавіка 2005). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2006. Праверана 13 верасня 2021.
  29. Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2004 год. Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавой закупачнай цаны (2163,73) долара. Праверана 8 красавіка 2011.
  30. Архіўная копія(недаступная спасылка). Заканадаўства Рэспублікі Беларусь на беларускай мове (1 красавіка 2005). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2011. Праверана 13 верасня 2021.
  31. Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2005 год. Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавой закупачнай цаны (2155,13) долара. Праверана 8 красавіка 2011.
  32. Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (22 снежня 2006). Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2006. Праверана 13 верасня 2021.
  33. Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2006 год. Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавой закупачнай цаны (2146,28) долара. Праверана 8 красавіка 2011.
  34. Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (28 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2007. Праверана 13 верасня 2021.
  35. Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2007 год. Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавой закупачнай цаны (2148,89) долара. Праверана 8 красавіка 2011.
  36. Закон аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 2008 год (руск.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (11 снежня 2008). Праверана 8 мая 2011.(недаступная спасылка)
  37. Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2008 год. Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавой закупачнай цаны (2149,42) долара. Праверана 8 красавіка 2011.
  38. Архіўная копія(недаступная спасылка). Заканадаўства Рэспублікі Беларусь на беларускай мове (1 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2011. Праверана 13 верасня 2021.
  39. Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавой закупачнай цаны (2803,27) долара. Праверана 8 красавіка 2011.
  40. Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2011. Праверана 13 верасня 2021.
  41. Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацбанк Беларусі. — Паводле сярэднегадавой закупачнай цаны (2993,74) долара. Праверана 8 красавіка 2011.
  42. Архіўная копія (англ.)(недаступная спасылка). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2013. Праверана 13 верасня 2021.
  43. А.Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім бюджэце на 2011 год // Звязда : газета. — 19 кастрычніка 2010. — № 204 (26812). — С. 2, 4. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
  44. А.Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім бюджэце на 2012 год // Звязда : газета. — 5 студзеня 2012. — № 2 (27117). — С. 5. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
  45. "Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2013 год (8 971,06 за долар)". Нацбанк Беларусі. 2014. Праверана 2 студзеня 2016.
  46. "Вытворчасць валавога ўнутранага прадукту (Гадавыя даныя)" [руская]. Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. 28 снежня 2013. Праверана 2 студзеня 2016. Архівавана 8 верасня 2015.
  47. А.Лукашэнка (28 снежня 2013). "Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім бюджэце на 2013 год" [руская]. Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь. Праверана 2 студзеня 2016.
  48. "Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2014 год (10 260,18 за долар)". Нацбанк Беларусі. 2015. Праверана 2 студзеня 2016.
  49. А.Лукашэнка (28 снежня 2013). "Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім бюджэце на 2014 год" [руская]. Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь. Праверана 2 студзеня 2016.
  50. А. Лукашэнка (3 студзеня 2015). "Закон Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2014 г. № 225-З «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2015 год»" [руская]. Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 14 жніўня 2020.
  51. А. Лукашэнка (3 студзеня 2015). "Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2015 г. № 399 «Аб удакладненні асобных паказнікаў рэспубліканскага бюджэту на 2015 год»" (PDF) [руская]. Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь. Праверана 14 жніўня 2020.
  52. А. Лукашэнка (12 ліпеня 2016). "Закон Рэспублікі Беларусь ад 12 ліпеня 2016 г. № 395-З «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2015 год»" [руская]. Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь. Архівавана з арыгінала (PDF) 15 ліпеня 2016. Праверана 14 жніўня 2020.
  53. "Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2015 год (16 253,61 за долар)". Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. 2016. Праверана 14 жніўня 2020.
  54. "Вытворчасць валавога ўнутранага прадукту (2009—2018)" [руская]. Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. 2016. Праверана 14 жніўня 2020. Архівавана 4 кастрычніка 2020.
  55. А. Лукашэнка (1 студзеня 2016). "Закон Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2015 г. № 341-З «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2016 год»" [руская]. Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 14 жніўня 2020.
  56. А. Лукашэнка (17 ліпеня 2017). "Закон Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2017 г. № 395-З «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2016 год»" (PDF) [руская]. Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь. Праверана 14 жніўня 2020.
  57. А. Лукашэнка (26 кастрычніка 2016). "Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 кастрычніка 2016 г. № 431-З «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2017 год»" [руская]. Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 14 жніўня 2020.
  58. А. Лукашэнка (21 ліпеня 2017). "Закон Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2018 г. № 116-З «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2017 год»" [руская]. Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 14 жніўня 2020.
  59. А. Лукашэнка (5 студзеня 2018). "Закон Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2017 г. № 86-З «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2018 год»" [руская]. Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 14 жніўня 2020.
  60. А. Лукашэнка (24 ліпеня 2017). "Закон Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2019 г. № 215-З «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2018 год»" [руская]. Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 14 жніўня 2020.
  61. А. Лукашэнка (1 студзеня 2019). "Закон Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2018 г. № 160-З «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2019 год»" [руская]. Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 14 жніўня 2020.
  62. А. Лукашэнка (23 ліпеня 2017). "Закон Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2020 г. № 49-З «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2019 год»" [руская]. Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 14 жніўня 2020.
  63. "Валавы ўнутраны прадукт і валавы рэгіянальны прадукт у 2019 г." [руская]. Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. 17 студзеня 2020. Праверана 14 жніўня 2020. Архівавана 5 кастрычніка 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]