Дэйл Карнегі
| Дэйл Карнегі | |
|---|---|
| англ.: Dale Arley Carnegie | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Імя пры нараджэнні | англ.: Dale Arley Carnegey |
| Дата нараджэння | 24 лістапада 1888[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1 лістапада 1955[1][2] (66 гадоў) |
| Месца смерці |
|
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Маці | Amanda Elizabeth Harbison[d][4] |
| Жонка | Lolita Baucaire[d] і Dorothy Carnegie[d] |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменнік, аратар-матыватар, настаўнік, біёграф, псіхолаг, выкладчык |
| Мова твораў | англійская |
| Подпіс |
|
Дэйл Карне́гі (англ.: Dale Breckenridge Carnegey, пасля 1922 г. — англ.: Carnegie; 24 лістапада 1888[1][2], Мерывіль, Місуры — 1 лістапада 1955[1][2], Форэст-Хілс[d], штат Нью-Ёрк ці Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк[3]) — амерыканскі педагог, пісьменнік.
Стаяў ля вытокаў стварэння тэорыі зносінаў, перавёўшы навуковыя распрацоўкі псіхолагаў таго часу ў практычную вобласць, распрацаваўшы ўласную канцэпцыю бесканфліктных і паспяховых зносін. Распрацаваў псіхалагічныя курсы па самаўдасканаленні, навыкам эфектыўных зносін, выступлення і іншыя. Яго кнігі застаюцца папулярнымі і ў нашы дні.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 24 лістапада 1888 года ў Мэрывілі (ЗША) ў беднай фермерскай сям’і.
У 1904 годзе яго сям’я пераехала ў Уорэнсберг. Тады, будучы 16-гадовым падлеткам, нягледзячы на тое, што яму даводзілася ўставаць у 3 гадзіны раніцы, каб падаіць бацькоўскіх кароў, Дэйл наведваў Уорэнсбергскі педагагічны каледж (цяпер — Цэнтральна-Місурыйскі ўніверсітэт), дзе адукацыя была бясплатнай.
У 1908 годзе ён кінуў каледж, не здаўшы іспыт па лацінскай мове, але ў той жа час ён вырашыў, што хоча быць настаўнікам. Яго першай працай пасля каледжа было выкладанне завочных курсаў уладальнікам ранча; потым ён займаўся продажам бекону, мыла і сала для кампаніі «Armour & Company».
Назапасіўшы 500 долараў, Карнегі перастаў займацца гандлем у 1911 годзе, каб ажыццявіць сваю патаемную мару — стаць выкладчыкам.
Памёр 1 лістапада 1955 года ад хваробы Ходжкіна ў сваёй хаце ў Форэст-Хілз (ЗША).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С. 81.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дэйл Карнегі