Дэкларацыя Бальфура 1917 года

Дэкларацыя Бальфура 1917 года — афіцыйны ліст, датаваны 2 лістапада 1917 года, ад міністра замежных спраў Вялікабрытаніі Артура Бальфура да лорда Уолтэра Ротшыльда, лідара брытанскіх сіяністаў.
Змест
[правіць | правіць зыходнік]Міністэрства замежных спраў, 2 лістапада 1917 года
Паважаны лорд Ротшыльд,
Маю гонар перадаць Вам ад імя ўрада Яго Вялікасці наступную дэкларацыю, у якой выражаецца спачуванне сіянісцкім памкненням яўрэяў, прадстаўленую на разгляд кабінета міністраў і ім ухваленую:
«Урад Яго Вялікасці з ухваленнем разглядае пытанне пра стварэнне ў Палесціне нацыянальнага ачага для яўрэйскага народа, і прыкладзе ўсе высілкі для садзейнічання дасягненню гэтай мэты; пры гэтым ясна мяркуецца, што не павінна здзяйсняцца ніякіх дзеянняў, якія маглі б парушыць грамадзянскія і рэлігійныя правы існых неяўрэйскіх абшчын у Палесціне або правы і палітычны статус, якімі карыстаюцца яўрэі ў любой іншай краіне».
Я быў бы вельмі ўдзячны Вам, калі б Вы давялі гэту Дэкларацыю да ведама Сіянісцкай федэрацыі.
Шчыра Ваш,
Артур Джэймс Бальфур.
— Дэкларацыя Бальфура ад 2 лістапада 1917 года
Мэты
[правіць | правіць зыходнік]Паводле слоў Лойда Джорджа, «…дэкларацыя Бальфура не ёсць простым актам міласэрнасці. Варта зразумець, што гаворка ідзе пра здзелку ў абмен… на падтрымку яўрэямі ўсяго свету справы саюзнікаў»[1]
Сярод магчымых мэт выдання дэкларацыі зваліся:
- Падахвочванне амерыканскай яўрэйскай абшчыны аказаць ціск на ўрад ЗША, каб дамагчыся ад яго ўступлення ў Першую сусветную вайну на боку Антанты.
- Спроба аказаць ціск на расійскіх яўрэяў, каб прадухіліць распаўсюджанне сярод іх бальшавізму і тым самым перасцерагчы Расію ад выхаду з вайны.
- Атрыманне Вялікабрытаніяй маральнага права на кантроль над Палесцінай пасля вайны. Раней, паводле англа-французскай дамоўленасці, якая папярэднічала дэкларацыі, у цэнтральнай Палесціне меркавалася стварыць зону пад міжнародным, а не брытанскім кантролем[2].
Наступствы
[правіць | правіць зыходнік]У лютым 1918 года пра сваю згоду з «Дэкларацыяй» заявіла Францыя, 9 мая 1918 года — Італія, 31 жніўня 1918 года яе ўхваліў прэзідэнт ЗША Вільсан, а затым, 30 чэрвеня 1922 года, Кангрэс ЗША[1].
24 красавіка 1920 года на канферэнцыі ў Сан-Рэма «Дэкларацыя Бальфура» была зацверджана саюзнікамі як аснова паваеннага ўрэгулявання ў Палесціне, а 24 ліпеня 1922 года уключана ў тэкст мандата Вялікабрытаніі на Палесціну, зацверджанага Лігай Нацый.
У 1945 годзе, калі замест Лігі Нацый была створана Арганізацыя Аб’яднаных Нацый, у яе статут уводзіцца артыкул пра захаванне ў сіле ўсіх мандатаў Лігі Нацый[3]. Гэты прынцып быў пацверджаны і Гаагскім міжнародным судом. Такім чынам, «Дэкларацыя Бальфура» працягнула сваё дзеянне і пасля ўтварэння ААН.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- «Дэкларацыя Бальфура» была апублікавана ў тым жа нумары газеты The Times, дзе было апублікавана паведамленне пра Кастрычніцкую рэвалюцыю ў Расіі[4].
- На момант публікацыі «Дэкларацыі Бальфура» яўрэі складалі ў Палесціне каля 10 % насельніцтва.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Folk A. Izrael. Тегге deux fois promise. P., 1954, из статьи Абу Салах Абдеррахман. ИСТОКИ ПАЛЕСТИНСКОЙ ПРОБЛЕМЫ: ДЕКЛАРАЦИЯ БАЛЬФУРА И МАНДАТ ЛИГИ НАЦИЙ НА ПАЛЕСТИНУ, 10.11.2004 Архівавана 18 кастрычніка 2010.
- ↑ Uri Avnery (Уры Аўнеры). Israel without Zionizm. — Collier Books, 1971. стар.67
- ↑ артыкул 80, гл. 12 Статуту ААН, Charter of the United Nations
- ↑ 1.6. ПЕРВАЯ МИРОВАЯ ВОЙНА, ДЕКЛАРАЦИЯ БАЛЬФУРА И ПРОВОЗГЛАШЕНИЕ БРИТАНСКОГО МАНДАТА
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дэкларацыя Бальфура
- Бальфура Дэкларацыя // Электронная еврейская энциклопедия — eleven.co.il
- Дональд Мак-Інтайр. Нараджэнне сучаснага Ізраіля: кавалачак паперы, які змяніў гісторыю , 31.10.2007, «Індэпендэнт»