Дэльфін Далмау-і-Генер
Дэльфін Далмау-і-Генер | |
---|---|
ісп.: Delfín Dalmau | |
![]() | |
Род дзейнасці | педагог, лінгвіст |
Дата нараджэння | 31 ліпеня 1891 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 красавіка 1965 (73 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Падданства |
![]() |
Дзеці | Maria Eugènia Dalmau[d] і Delfí Dalmau i Argemir[d] |
Аўтограф |
![]() |
![]() |
Дэлфін Далмау-і-Генер (ісп.: Delfín Dalmau i Gener; 1891, Фігерас, Іспанія — 1965, Барселона, Іспанія) — іспанскі педагог, лінгвіст, эсперантыст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 17 гадоў Далмау стаў выкладчыкам у моўнай школе Берліца ў Барселоне, пазней у каледжы Монт-д’Ор дэ Вальпарадзіс ў Тэрасе. Вёў урокі іспанскай і французскай граматыкі з 1914 па 1917 гады ў Байе-Бланку. У 1918 годзе заснаваў першы ліцэй з вывучэннем СМІ і тэхнічных навук, які ў 1940 годзе пераўтварыўся ў Інстытут журналістыкі Бельпост. Супрацоўнічаў з рознымі перыядычнымі выданнямі, быў рэдактарам часопіса «Clarisme». Быў вядомым паліглотам і сусветна прызнаным эсперантистом, працаваў рэдактарам часопіса «Kataluna Esperantisto» і прэзідэнтам Каталонскай федэрацыі эсперанта, у якой быў адным з вядучых ідэолагаў разам з Фрэдэрыкам Пухула-і-Валес.
Асаблівую вядомасць Далмау-і-Генер атрымаў як стэнограф: ён выпусціў першыя дзве пласцінкі для вывучэння каталонскай мовы з галасамі Пумпеу Фабры і Мерсе Родореда, а таксама псіхалагічныя апавяданні і зборнікі заданняў «Пасіўнае паліглотства» (Poliglotisme passiu, 1936) і «Лінгвістычныя тлумачэнні» (Aclariments lingüístics, 1962). Даследаванні Далмау сталі знакам для педагагічнай лінгвістыкі заняцца пытаннямі, звязанымі з інтэрлінгвістыкай, прота-эсперанталогіяй, педагогікай, сацыялінгвістыкай і філасофіяй мовы. Далмау заўсёды быў у авангардзе культуры і ведаў, якім важным з’яўляецца ўніверсалізм (неабходнасць у міжнароднай дапаможнай мове) і інтэграцыя каталонскага грамадства без якіх-небудзь расколаў у грамадстве.
Прапанова аб пасіўным паліглотстве заключаецца ў развіцці і актыўным выкарыстанні ўласнай мовы, агульнаўжывальнай і размоўнай лексікі і імкненні зводзіць памылкі да мінімуму, але пры гэтым толькі з пасіўным выкарыстаннем як мага большай лексікі з іншых моў. Гэта быў прамежкавы этап паміж сітуацыяй моўнага імперыялізму на іспанскім і сусветным узроўні, які трэба было пераадолець, і фонам для ўзнікнення універсальнай мовы тыпу эсперанта.
Выбраныя творы
[правіць | правіць зыходнік]На каталонскай
[правіць | правіць зыходнік]- Seny i atzar. Llibreria Catalònia, Barcelona, 1932.
- Una altra mena d’en amor. Edicions Clarisme, Barcelona, 1933.
- Polèmica. Edicions Clarisme, Barcelona, 1934.
- Sinceritat. Imp. Flotats, Tarrassa, 1938.
- Poliglotisme passiu. Publicacions de «La Revista», Barcelona, 1936.
- Aclariments lingüístics. Rafael Dalmau, Editor, Barcelona, 1962.
На эсперанта
[правіць | правіць зыходнік]- Ilustrita lernolibro de Esperanto. 1938.
- Stenologio kaj stenografio. Barcelona, 1955.
- Dialekto, dialektiko. Editorial Belpost, Barcelona, 1956.
- Esperanta resumo de la stenologio kaj stenografio. Editorial E. Moreno Medrano, Barcelona, 1961.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Jordi Solé i Camardons, Poliglotisme i raó. El discurs ecoidiomàtic de Delfí Dalmau, Pagès Editors, Lérida, 1998.