Екацярынбургскі метрапалітэн
| Екацярынбургскі метрапалітэн | |
|---|---|
| | |
| Інфармацыя | |
| Краіна |
|
| Горад |
|
| Дата адкрыцця | 27 красавіка 1991 |
| Колькасць станцый | 9 |
| Колькасць ліній | 1 |
| Схема ліній | |
|
|
|
| metro-ektb.ru | |
| Екацярынбургскі метрапалітэн на Вікісховішчы | |
Першая лінія
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Екацярынбургскі метрапалітэн — сістэма ліній метрапалітэна ў Екацярынбургу. Апошняя — трынаццатая — сістэма метрапалітэна, адкрытая ў СССР. Першы на Урале. Шосты метрапалітэн у Расіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Будаўніцтва Свярдлоўскага метрапалітэна пачалося ў жніўні 1980 года. 27 красавіка 1991 года метрапалітэн афіцыйна быў адкрыты. У эксплуатацыю былі ўведзеныя станцыі Першай лініі — «Машынабудаўнікоў», «Уралмаш» і «Праспект Касманаўтаў». Ужо 22 снежня 1992 года была адкрыта станцыя «Уральская».
22 снежня 1994 былі адкрыты яшчэ 2 станцыі — «Плошча 1905 года» і «Дынама». Праз 8 гадоў, у 2002 годзе была адкрыта станцыя «Геалагічная».
28 лістапада 2011 года быў пушчаны ўчастак, які складаецца з станцый «Чкалаўская» і «Батанічная». Пры гэтым, пры ўвядзенні ў эксплуатацыю ўчастка ад станцыі «Батанічная» да станцыі «Геалагічная» не была адкрыта для перавозкі пасажыраў станцыя «Чкалаўская» з-за нясвоечасовай пастаўкі эскалатараў. У выніку гэтага 8 месяцаў цягнікі рухаліся без прыпынку на станцыі «Чкалаўская».[1]