Елізавета Фёдараўна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Елізавета Фёдараўна
Elizaveta Federovna.gif
 
Дзейнасць: манахіня
Веравызнанне: праваслаўе
Нараджэнне: 1 лістапада 1864(1864-11-01)[1][2][3]
Смерць: 18 ліпеня 1918(1918-07-18) (53 гады)
Пахаванне:
Дынастыя: Гесэнскі дом[d]
Бацька: Людвіг IV[d]
Маці: Аліса[d]
Муж: Сяргей Аляксандравіч[d]
Дзеці:
 
Аўтограф: Signature of Grand Duchess Elizabeth Fyodorovna of Russia, née Her Grand Ducal Highness Princess Elisabeth Alexandra Luise Alice of Hesse and by Rhine.jpg
 
Узнагароды:

Святая прападобнамучаніца Елісавета Фёдараўна Раманава, Вялікая княгіня Елізавета Фёдараўна (Елізавета Аляксандра Луіза Аліса; у сям’і яе звалі Эла; афіцыйна ў Расіі — Елісавета Феадораўна), (1 лістапада 1864, Дармштат — 18 ліпеня 1918), прынцэса Гесэн-Дармштадская; святая, прылічана да ліку святых Рускай Праваслаўнай Царквой у 1992 годзе.

Дзяцінства[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася Эла (так яе звалі да прыняцця Праваслаўя) у сям’і герцага Гесэн-Дармштацкага Людвіга IV і прынцэсы Алісы, дачкі англійскай каралевы Вікторыі. Яе сястрой была Алікс — будучая Імператрыца Расійскай Імперыі. Эла паехала ў Расію, дзе прыняла Праваслаўе праз мірапамазанне і выйшла замуж за Вялікага Князя Сяргея Аляксандравіча.

Дабрачынная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Сяргей Аляксандравіч, які з’яўляўся губернатарам Масквы, быў забіты тэрарыстам Каляевым, які кінуў бомбу ў экіпаж, у якім ехаў ён са сваёю жонкай Вялікай Княгіняю Елісаветаю. Яна потым сустрэлася з Каляевым у турме і прабачыла яго. Пасля гэтага жудаснага здарэння яна вырашыла пайсці ў манастыр і стварыла ў Маскве Марфа-Марыінскі манастыр міласэрнасці[1]. Гэтая абшчына займалася дзейснай дапамогай беспрытульным, бедным. Вялікая Княгіня абыходзіла начлежныя дамы і збірала там дзяцей, што засталіся без дагляду бацькоў. Пры манастыры дзейнічалі шпіталь, аптэка, прытулак для дзяўчынак-сірот, нядзельная школа, бібліятэка, бясплатная сталовая для бедных, два храмы — Пакроўскі і бальнічны ў гонар святых сясцёр Марфы і Марыі. Манастыр меў супольны ўстаў, г. зн., уся маёмасць належала абшчыне. Духоўнае кіраванне сёстрамі манастыра ажыццяўляў пратаіерэй Мітрафан Серабранскі (цяпер кананізаваны Праваслаўнай Царквой у якасці свяшчэннамучаніка). Сёстры манастыра прымалі актыўны ўдзел у дапамозе параненым падчас Першай сусветнай вайны.

Пакутніцтва[правіць | правіць зыходнік]

У красавіку 1918 года, на трэці дзень Вялікоднага тыдня, святую Елісавету арыштавалі і вывезлі з Масквы разам з іншымі членамі імператарскай сям’і.

У ліпені таго ж года іх, яшчэ жывымі, кінулі ў пакінутую шахту, а пасля кінулі туды некалькі гранат. Кажуць, што з шахты было чуваць, як святая Елісавета і іншыя спявалі Херувімскую.

Пазней мошчы святой былі вывезены праз Кітай і Аўстралію ў Іерусалім і пакладзены ў храме Св. Марыі Магдаліны.

Праслаўленне і ўшанаванне[правіць | правіць зыходнік]

Ушанаванне святой Елісаветы пачалося ў Рускай Праваслаўнай Царкве Замежжа амаль адразу. Пазней, у 1999 годзе, яна была кананізавана Рускай Праваслаўнай Царквой. Пачалі будавацца храмы ў гонар Святой Елісаветы, у тым ліку на Беларусі [2].

Зноскі