Ерусалімскія алеі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ерусалімскія алеі
Варшава
польск.: Aleje Jerozolimskie
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Польшча
Горад Варшава
Гістарычны раён Сьрудмесце, Ахота, Воля, Урсус
Працягласць 10 км
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Цэнтрум
Ранейшыя назвы вул. Ген. Уладзіслава Сікорскага
Назва ў гонар Новы Ерусалім[d]
Паштовы індэкс 00-024, 00-374, 00-495, 00-508, 00-692, 00-697, 00-803, 00-807, 00-813, 02-001, 02-011, 02-017, 02-208, 02-222, 02-304, 02-305, 02-326, 02-342, 02-486 и 02-495
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ерусалімскія алеі (польск.: Aleje Jerozolimskie) — адна з галоўных вуліц Варшавы, якая перасякае горад з усходу (Мост Панятоўскага) на захад (кірунак Прушкава).

Характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Вуліца пачынаецца ад маста князя Юзэфа Панятоўскага, перасякае Новы Свят (ронда генерала Шарля дэ Голя), потым Маршалкоўскую (ронда Дмоўскага), праспект Яна Паўла ІІ і вул. Жаляза мінуўшы плошчу Завішы, паварочвае на паўднёвы захад і даходзіць да мяжы з Варшавай. Ад ронды Сібірскіх сасланых да вуліцы Лапушанскай.

Вуліца з’яўляецца часткай Варшаўскай кальцавой дарогі і нацыянальнай дарогі 7 і еўрапейскай трасы E77.

Па Еразалімскіх алеях пралягаюць дарогі:

Тэкст подпісу
Нумар дарогі Адрэзак
былая 631 вул. Смольна — плошча Завішы
былая 717 плошча Завішы — вул. Сакалоўскага «Гжымала»
былая 2 вул. Сакалоўскага «Гжымала» — пр. Прымаса Тысячагоддзя
7 пр. Прымаса Тысячагоддзя — вул. Лапушанскай
7 былая
719
вул. Лапушанскай — пр. Абаронцаў Варшавы
719 пр. Абаронцаў Варшавы — мяжа горада

Вуліца цягнецца да Прушкава, дзе на скрыжаванні з вуліцамі Баляслава Пруса і Багатэраў Варшавы (ваяводская дарога 718) пераходзіць у праспект Войска Польскага.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Назва вуліцы паходзіць ад існавалага ў XVIII стагоддзі габрэйскага паселішча Нова Ерусаліму, на захад ад сённяшняй плошча Завішы, заснаванае ў 1774 г. у юрыдыкі Божыдар-Каленчын Аўгустам Сулкоўскім. У той час яна называлася Ерусалімскай дарогай, а затым Еразалімскай вуліцай. Пазней з’явілася назва Ерусалімская алея (у адзіночным ліку), якая пазней была заменена сучаснай назвай у множным ліку — Ерусалімскія алеі.

Канчаткова пракладка вуліцы адбылася ў 1823—1824 гадах. Алеі праразалі увесь горад ад Іерусалімскай брамы да берага Віслы. Артэрыя шырынёй 40 метраў была засаджана чатырма радамі таполяў.

У 1845 годзе на скрыжаванні з вуліцай Маршалкоўскай быў пабудаваны Венскі вакзал па праекце Генрыка Марконі. Уздоўж вуліцы пачалі ўзводзіць камяніцы ў стылі эклектыкі, мадэрну і мадэрнізму. У 1902 г. каля скрыжавання з вул. Жалязна, быў пабудаваны Каліскі вакзал па праекце Юзэфа Гуса.

У 1908 г. па вуліцы ўпершыню ездзілі электрычныя трамваі. У 1904—1913 гадах быў пабудаваны Мікалаеўскі мост (цяпер мост Панятоўскага). У 1921—1932 гадах пад вуліцай пабудаваны міжгарадскі чыгуначны тунэль.

Алеі, выгляд у бок скрыжавання з вул. Маршалкоўскай (1908) Алеі на скрыжаваньні з Новым Святам (1908) Ерусалімскія алеі ў 1939 годзе

Падчас нямецкай акупацыі праспекты атрымалі назву Банхофштрасэ (1941—1943), затым зменены на Райхштрассе (1943 г. — 1945) і Остландштрасэ (1943−1945).

Падчас Варшаўскага паўстання вуліца была месцам жорсткіх баёў. Каля вул. Брацкай была пабудавана барыкада, якая забяспечвала адзіную пешаходную сувязь паміж паўночнай і паўднёвай часткамі горада. Пасля паўстання быў узарваны Галоўны вакзал і спалена большасць камяніц паміж вуліцамі Новы Свят і Маршалкоўскай.

19 студзеня 1945 г. у Ерусалімскіх Алеях адбыўся парад Войска Польскага, які прымалі Баляслаў Берут і Эдвард Асобка-Мараўскі.

З 27 лістапада 1946 г. па 22 чэрвеня 1949 г. участак Ерусалімскіх алей ад вул. Маршалкоўскай да Новага Свята разам з фрагментам, які ахоплівае вуліцу 3 Мая названы у гонар Генерал Уладзіслава Сікорскага. У студзені 1948 г. на скрыжаванні з вул. Новы Свят, усталяваны першы пасляваенны святлафор.

У 1958 годзе была пашырана праезная частка паміж вуліцамі Новы Свят і Маршалкоўска.

У 1955 годзе на поўночным боку вуліцы адкрыты палац культуры і навукі, а праз 20 год цэнтральны чыгуначны вакзал.

З 1990-х гадоў з абодвух бакоў вуліцы выбудоўваюцца хмарачосы.

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі