Перайсці да зместу

Еўдакія Сцяпанаўна Лепля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Еўдакія Сцяпанаўна Лепля
Дата нараджэння 15 сакавіка 1927(1927-03-15)
Месца нараджэння Шклоў, Магілёўская акруга, БССР, СССР
Дата смерці 24 лістапада 1976(1976-11-24) (49 гадоў)
Месца смерці Віцебск
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная
Навуковая сфера мікрабіялогія
Месца працы Віцебскі медыцынскі інстытут
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1974)
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Віцебскі медыцынскі інстытут

Еўдакія Сцяпанаўна Ле́пля[1] (15 жніўня 1927 — 24 лістапада 1976) — вучоны ў галіне мікрабіялогіі, доктар медыцынскіх навук (1974), прафесар (1975).

Нарадзілася ў горадзе Шклоў (сучасны адміністрацыйны цэнтр Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1951 годзе скончыла Віцебскі медыцынскі інстытут і працавала ў ім. Абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Исследование действия синтомицина, левомицетина, биомицина на микробов кишечной группы»[2], доктарскую на тэму «Сравнительное изучение лекарственной устойчивости и механизма ее формирования в условиях клиники у энтеробактерий»[3]. З 1960 года на пасадзе загадчыка кафедрай клінічнай мікрабіялогіі.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Е. С. Лепля займалася вывучэннем асаблівасцей і механізмаў утварэння лекавай устойлівасці ў бактэрый.

Сярод апублікаванага:

  • Характеристика антибиотикограмм возбудителей дизентерии // Антибиотки, 1968. № 6.
  • Концентрация пенициллина в крови у больных ревматизмом при введении им бициллина (разам з А. Л. Пінчук, З. С. Клевановіч) // Часопіс «Здравоохранение Белоруссии», 1968. № 5.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9.
  2. Расійская дзяржаўная бібліятэка (руск.)
  3. Расійская дзяржаўная бібліятэка (руск.)