Еўрапейскае агенцтва марской бяспекі
| Еўрапейскае агенцтва марской бяспекі | |
|---|---|
| | |
| | |
|
|
|
| Краіна | |
| Адміністрацыйны цэнтр |
|
| Тып арганізацыі | Агенцтва Еўрапейскага саюза |
| Кіраўнікі | |
| Выканаўчы дырэктар | Вілем дэ Руйтэр (Willem de Ruiter) |
| Заснаванне | |
| Дата заснавання | 25 жніўня 2002[1] |
| Колькасць супрацоўнікаў |
|
| emsa.europa.eu | |
Еўрапейскае агенцтва марской бяспекі — агенцтва Еўрапейскага саюза, якое займаецца прадухіленнем марскіх аварый, забруджвання вады з-за працы судоў і гібелі людзей на моры шляхам садзейнічання выканання адпаведнага заканадаўства ЕС. Яго штаб-кватэра знаходзіцца ў Лісабоне.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Еўрапейскае агенцтва марской бяспекі было заснавана ў 2002 годзе, пасля таго як ЕС у сувязі з буйнымі катастрофамі ў еўрапейскіх водах, такімі як трагедыя парома Эстонія і нафтавага танкера Эрыка, прыняў некалькі пакетаў заканадаўчых актаў, якія тычацца марской бяспекі. Было адзначана, што спецыялізаванаму тэхнічнаму агенцтву неабходна разгледзець выкананне гэтага заканадаўства і дапамагчы ў яго ажыццяўленні. Стварэнне агенцтва было замацавана ў Рэгламенце Еўрапейскага парламента і Савета № 1406/2002 ад 27 чэрвеня 2002 г. Штаб агенцтва размешчаны ў Лісабоне, і ў чэрвені 2009 годзе ён пераехаў у новы, спецыяльна пабудаваны будынак у цэнтры горада.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт агенцтва
- Рэгламент № 1406/2002 ад 27 чэрвеня 2002 г.(на англійскай)(недаступная спасылка)
