Інстытуты Еўрапейскага саюза
Еўрапейскі саюз |
![]() Гэты артыкул — частка серыі: |
Унутраная палітыка
|
Інстытуты Еўрапейскага саюза — установы Еўрапейскага саюза, якія прадстаўляюць і забяспечваюць інтарэсы, агульныя для ўсіх краін-членаў ЕС. На дадзены момант існуюць 7 галоўных і кіруючых органаў ЕС. Яны пералічаны ў артыкуле 13 дамовы аб Еўрапейскім саюзе:
- Еўрапейскі парламент мае тры асноўныя функцыі: заканадаўства, бюджэтаванне і кантроль Еўрапейскай камісіі. З 1979 года абіраецца насельніцтвам.
- Еўрапейскі савет — вышэйшы палітычны орган Еўрапейскага саюза. Складаецца з глаў дзяржаў і ўрадаў краін-членаў ЕС.
- Савет Еўрапейскага саюза — сумесна з Еўрапейскім парламентам, адзін з двух заканадаўчых органаў Еўрапейскага саюза.
- Еўрапейская камісія — вышэйшы орган выканаўчай улады Еўрасаюза. Нясе адказнасць за выкананне рашэнняў Саюза, кантралюе выкананне законаў у краінах-членах.
- Суд Еўрапейскага саюза — вышэйшы суд ЕС.
- Еўрапейская падліковая палата — інстытут, які выконвыае аўдытарскую праверку бюджэту Саюза і яго арганізацый.
- Еўрапейскі цэнтральны банк — цэнтральны банк саюза і Еўразоны.