Перайсці да зместу

Еўрапал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Еўрапал (англ.: Europol) — паліцэйская служба Еўрапейскага саюза, размешчаная ў Гаазе. Асноўнымі задачамі службы з'яўляюцца каардынацыя працы нацыянальных служб у барацьбе з міжнароднай арганізаванай злачыннасцю і паляпшэнне інфармацыйнага абмену паміж нацыянальнымі паліцэйскімі службамі. Сярод асноўных напрамкаў работы Еўрапала можна вылучыць барацьбу з тэрарызмам, нелегальнай гандлем зброяй, наркагандлем, дзіцячай парнаграфіяй і адмываннем грошай.

На дадзены момант Еўрапал каардынуе працу паліцэйскіх служб усіх 27 краін-членаў Еўрапейскага саюза.

Еўрапал на дадзены момант налічвае 630 супрацоўнікаў, з іх каля 120 афіцэраў сувязі Еўрапола (анг. Europol Liaison Officer, ELO), адкамандзіраваныя ў Еўрапал дзяржавамі-членамі ЕС у якасці прадстаўнікоў іх нацыянальных праваахоўных органаў.

Крытыка Еўрапала

[правіць | правіць зыходнік]

Шматлікія праваабаронцы і юрысты, якія спецыялізуюцца на абароне прыватнай інфармацыі, крытыкуюць Еўрапал за вядзенне банка даных падазраваных і банка працоўных даных для мэт аналізу, бо гэта супярэчыць прынцыпу «прэзумпцыі невінаватасці».

Інтэрнэт рэсурсы

[правіць | правіць зыходнік]