Еўрапейская кінапрэмія 2023
| 36-я Еўрапейская кінапрэмія англ.: 36th European Film Awards | |||
|---|---|---|---|
| Агульныя звесткі | |||
| Дата | 9 снежня 2023 | ||
| Месца | Берлін | ||
| Арганізатар | Еўрапейская кінаакадэмія | ||
| Узнагароды | |||
| Фільм | «Анатомія падзення» | ||
| Рэжысёр |
Жусцін Трые «Анатомія падзення» |
||
| Акцёр |
Мадс Мікельсен «Бастард» |
||
| Актрыса |
Сандра Хюлер «Анатомія падзення» |
||
| Афіцыйны сайт кінапрэміі | |||
| |||
36-я цырымо́нія ўручэ́ння Еўрапе́йскай кінапрэ́міі адбылася 9 снежня 2023 года ў «Mercedes-Benz Arena» у Берліне[1]. На мерапрыемстве ўзнагароджваюцца еўрапейскія фільмы, афіцыйна прадстаўленыя ў перыяд з 1 чэрвеня 2022 года па 31 мая 2023 года і прызнаныя найлепшымі па выніках галасавання больш чым 4400 членаў Еўрапейскай кінаакадэміі.
Узнагароды прысуджаліся ў 26 катэгорыях[2]. Трыумфатарам цырымоніі стала французская стужка «Анатомія падзення», якая атрымала ўзнагароды за Найлепшы фільм, Найлепшую рэжысуру, Найлепшы сцэнарый, Найлепшую актрысу і Найлепшы мантаж.
Брытанская актрыса Ванеса Рэдгрэйв атрымала Прэмію за жыццёвыя дасягненні, а іспанская рэжысёрка Ізабэль Кайшэт была ўдастоена Прэміі за дасягненні ў сусветным кінематографе.
Пераможцы і намінанты
[правіць | правіць зыходнік]Ніжэй прыведзены спісы пераможцаў і намінантаў. У межах адной катэгорыі намінанты ўпарадкаваны паводле беларускага алфавіта. Пераможца адзначаны блакітным колерам фона і прыводзіцца першым.
Узнагароды за фільм
[правіць | правіць зыходнік]| Намінацыя | Фільм | Рэжысёр(ы) | Краіны-вытворцы | Сп. |
|---|---|---|---|---|
| Найлепшы еўрапейскі фільм | «Анатомія падзення» | Жусцін Трые | ||
| «Апалае лісце» | Акі Каўрысмякі | |||
| «Зона інтарэсаў» | Джонатан Глейзер | |||
| «Зялёная мяжа» | Агнешка Холанд | |||
| «Я — капітан» | Матэа Гаронэ |
Персанальныя ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Ганаровыя ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]| Узнагарода | Фота | Лаўрэат | Сп. |
|---|---|---|---|
| Прэмія еўрапейскай кінаакадэміі за прыжыццёвыя дасягненні | Ванеса Рэдгрэйв | ||
| Еўрапейская кінапрэмія за еўрапейскія дасягненні ў сусветным кінематографе | Ізабэль Кайшэт |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ The 36th European Film Awards in Berlin (англ.). European Film Academy (27 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2023.
- ↑ The Award (англ.). European Film Academy (27 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Еўрапейскай кінаакадэміі (англ.)
- Афіцыйны сайт Еўрапейскай кінапрэміі (англ.)
- Еўрапейская кінапрэмія на Internet Movie Database (англ.)