Жабрыца

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Жабрыца
Seseli gracile - Berlin Botanical Garden - IMG 8519.JPG
Seseli gracile
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Seseli L., 1753

Наменклатурны тып
Seseli tortuosum L.
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29870
NCBI  40951
EOL  71012
IPNI  40522-1

Жабры́ца[3][4] (Seseli) — род кветкавых раслін сямейства Парасонавыя (Apiaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойнымі разгалінаванымі сцёбламі і патоўшчаным карэнішчам або коранем верацёнападобнай формы. Лісце чаргаванае, тонкае, перыстарассечанае, шыза-зялёнага колеру. Кветкі дробныя, белага колеру, у складаных парасоніках. Плод — віслаплоднік з двума мерыкарпіямі[4].

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Расліны роду распаўсюджаны на тэрыторыі Еўразіі. Растуць у сухіх светлых лясах, хмызняках, на ўзлесках і схілах, каля дарог.

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Род налічвае каля 80[4] (77[5]) відаў. Сярод іх:

Гаспадарчае значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Эфіраносныя і лекавыя расліны. У медыцыне выкарыстоўваюцца ў якасці мачагонных, гаючых сродкаў[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 121. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998.
  5. Seseli(англ.)  // The Plant List

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]