Жазэ Ліньярыс
Жазэ Ліньярыс | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
парт.: José Linhares | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Віцэ-прэзідэнт | няма | ||||||
Папярэднік | Жэтуліу Варгас | ||||||
Пераемнік | Эўрыку Дутра | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
28 студзеня 1886 |
||||||
Смерць |
26 студзеня 1957 (70 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жазэ́ Лінья́рыс (парт.: José Linhares; 28 студзеня 1886, Гуараміранга, Сеара, Бразілія — 26 студзеня 1957, Кашамбу, Мінас-Жэрайс, Бразілія) — бразільскі дзяржаўны дзеяч, юрыст. Часова выконваў абавязкі прэзідэнта Бразіліі з 29 кастрычніка 1945 па 31 студзеня 1946 года.
Юрыдычная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Жазэ Ліньярыс скончыў Юрыдычны факультэт Сан-Паўлу ў 1908 годзе, пасля чаго пачаткаў юрыдычную практыку ў якасці суддзі. Няўхільна прасоўваючыся па кар’ернай лесвіцы, у снежні 1937 года Ліньярыс увайшоў у склад Вярхоўнага суда Бразіліі. Ужо ў 1940 годзе ён стаў намеснікам старшыні Вярхоўнага суда, а 26 мая 1945 года ўзначаліў Вярхоўны суд.
Прыход да ўлады
[правіць | правіць зыходнік]29 кастрычніка 1945 года ў Бразіліі адбыўся дзяржаўны пераварот: сілавыя міністры ўрада Жэтуліу Варгаса, Педру Мантэйру і Эўрыку Гаспар Дутра, зрынулі яго з пасады прэзідэнта і пасадзілі пад хатні арышт[1]. На 2 снежня ў краіне былі прызначаны прэзідэнцкія выбары, да абвяшчэння выніку якіх абавязкі прэзідэнта як старшыня Вярхоўнага суда стаў часова выконваць Жазэ Ліньярыс.
На пасадзе прэзідэнта Ліньярыс перш за ўсё зрушыў галоўных прыхільнікаў Варгаса з пасад «інтэрвентараў» штатаў, мэраў і начальнікаў паліцыі буйных гарадоў. Для падліку галасоў на выбарах ён адабраў суддзяў з муніцыпалітэтаў замест афіцыйных урадавых чыноўнікаў[2].
Выбары прэзідэнта адбыліся ў прызначаны тэрмін, стаўшы на той момант аднымі з самых сумленных за ўсю гісторыю Бразіліі. Перамогу на іх атрымаў маршал Дутра. 31 студзеня 1946 года Ліньярыс перадаў уладу абранаму прэзідэнту.
Далейшая кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Ліньярыс працягваў узначальваць Вярхоўны суд да 1949 года, у 1951 быў ізноў выбраны старшынёй. У 1956 годзе ён выйшаў у адстаўку і памёр праз год.
Зноскі
- ↑ Braziliada — Усе прэзідэнты Бразіліі. Архівавана 13 сакавіка 2013.
- ↑ А. Б. Томас. История Латинской Америки.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія Архівавана 9 красавіка 2012. (парт.)
- Нарадзіліся 28 студзеня
- Нарадзіліся ў 1886 годзе
- Нарадзіліся ў штаце Сеара
- Памерлі 26 студзеня
- Памерлі ў 1957 годзе
- Памерлі ў Бразіліі
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Паўднёвага Крыжа
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся ў Гуараміранзе
- Прэзідэнты Бразіліі
- Юрысты Бразіліі