Жак Касіні
Жак Касіні | |
---|---|
Jacques Cassini | |
![]() | |
Дата нараджэння | 18 лютага 1677[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 красавіка 1756[3][4] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Джавані Даменіка Касіні |
Маці | Geneviève de Laistre[d] |
Дзеці | César-François Cassini de Thury[d] і Dominique-Joseph de Cassini[d] |
Род дзейнасці | астраном, географ |
Навуковая сфера | астраномія |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Pierre Varignon[d][9] і Джавані Даменіка Касіні[9] |
Вядомыя вучні | Nicolas Louis de Lacaille[d] |
Член у | |
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (1698) |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Жак Касіні (фр.: Jacques Cassini; (18 лютага 1677- 18 красавіка 1756) — французскі астраном, сын Ж. Д. Касіні.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Парыжскай абсерваторыі, у 1691 скончыў Мазарыніеўскі калеж і з гэтага часу працаваў у Парыжскай абсерваторыі, якую ўзначаліў пасля смерці бацькі.
Асноўныя працы прысвечаны вызначэнню фігуры Зямлі, вывучэнню планет і іх спадарожнікаў, камет. Дапамагаў бацьку ў астранамічных назіраннях і геадэзічных вымярэннях. У 1695 суправаджаў яго ў паездцы па Італіі, затым наведаў Фландрыю, Нідэрланды, Англію, дзе выканаў вялікую колькасць астранамічных і геадэзічных вымярэнняў. У 1700—1701 удзельнічаў у вымярэнні паўднёвай дугі Парыжскага мэрыдыяна; у 1718 завяршыў вымярэнне паўночнай часткі гэтага мерыдыяна, давёўшы яго да Дзюнкерка. У спрэчцы аб форме фігуры Зямлі займаў памылковую пазіцыю, лічачы яе выцягнутым сфероідам. Прапанаваў метад вызначэння даўгаты з назіранняў пакрыццяў зорак і планет Месяцам. Вывучаў арбіты спадарожнікаў планет, будову кольцаў Сатурна. Выканаў шмат назіранняў камет. Вывучаў марскія прылівы. Пасля адкрыцця Э. Галеям уласных рухаў зорак першым пачаў іх вымярэнні. Быў перакананым картэзіянцам і праціўнікам тэорыі сусветнага прыцягнення, імкнуўся факты назіранняў інтэрпрэтаваць з дапамогай тэорыі віхроў.
Член Парыжскай АН (1699), член Лонданскага каралеўскага таварыства (1698).
У яго гонар названы кратар на Месяцы і астэроід № 24102.
Публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- De la grandeur et de la figure de la terre (1720)
- Méthode de determiner si la terre est sphérique ou non (1738)
- Éléments d'astronomie (1740)
- Tables astronomiques du Soleil, de la Lune, des Planètes, Des Étoiles Fixes Et Des Satellites De Jupiter Et De Saturne (1740)
- Traité de la Comète qui a paru en décembre 1743 & en janvier, février & mars 1744 avec Jean Philippe de Chéseaux
- Addition aux Tables astronomiques (1756)
Зноскі
- ↑ Jacques Cassini // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Brozović D., Ladan T. Jacques Cassini // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с.
- ↑ Complete Dictionary of Scientific Biography — Дэтройт: Charles Scribner's Sons, 2008. — ISBN 978-0-684-31559-1
- ↑ The Galileo Project
- ↑ а б в MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- ↑ https://www.eglisesdeloise.com/wp-content/uploads/2015/07/Thury-sous-Clermont-Graves.pdf
- ↑ http://berenice-la-ballade.eklablog.com/les-yeux-du-roi-soleil-a213199701
- ↑ а б Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ а б Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 27 жніўня 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Колчинский И.Г.,Корсунь А.А.,Родригес М.Г. Астрономы.Биографический справочник. — Киев: Наукова думка, 1986.
- Нарадзіліся 18 лютага
- Нарадзіліся ў 1677 годзе
- Нарадзіліся ў Парыжы
- Памерлі 15 красавіка
- Памерлі ў 1756 годзе
- Пахаваныя ў Францыі
- Выпускнікі Парыжскага ўніверсітэта
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Французскай акадэміі навук
- Члены Прускай акадэміі навук
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Астраномы Францыі
- Астраномы XVIII стагоддзя
- Людзі, у гонар якіх названы кратар на Месяцы