Жанна Баук

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Jeanna Bauck
Фатаграфія
Дата нараджэння 19 жніўня 1840(1840-08-19)[1][2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 мая 1926(1926-05-27)[1][2] (85 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Вільгельм Баук[d][2]
Род дзейнасці мастачка, настаўніца
Жанр партрэт
Уплыў Адольф Эрхарт[d][2], Альберт Флам[d][2], Юзаф Брант[2] і Дзітрых Лангко[d][2]
Член у
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Жанна Марыя Шарлота Баук (швед. Jeanna Maria Charlotta Bauck; 19 жніўня 1840, Стакгольм — 27 траўня 1926, Мюнхен) — шведска-нямецкая мастачка. Вядомая сваёй асветніцкай дзейнасцю і супрацоўніцтвам з мастачкай Бертай Вегман.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў Стакгольме ў 1840. Яе бацькамі былі Карл Вільгельм Баук, выкладчык музыкі і музычны крытык нямецкага паходжання, і шведка Даратэа Фрэдрык. У яе таксама была сястра Ганна Люсія Баук і два браты, Эмануэль і Ёхан[7].

У 1863 годзе Жанна пераехала ў Германію, дзе вучылася ў выдатных выкладчыкаў таго часу: спачатку ў Дрэздэне ў Адольфа Эрхардта, потым у Дзюсельдорфе ў Альберта Флама, затым у Мюнхене[8] ў Юзэфа Брандта. Большую частку сваіх першых пейзажаў яна пісала ў Мюнхене разам з мастаком-акадэмікам Ёханам Дзідрыхам Лангко, які належаў да Барбізонскай школы жывапісу[9][10].

У Мюнхене Жанна пазнаёмілася з мастачкай Бертай Вегман, якая стала яе сяброўкай. Абедзве жанчыны разам здымалі пакой, карысталіся агульнай майстэрняй і неаднаразова пісалі партрэты адна адной. Да гэтага перыяду адносіцца карціна Жанны Баук «Берта Вегман, якая піша партрэт» (1870), на якой Вегман адлюстравана за мальбертам, спінай да гледача, засяроджаная над партрэтам мужчыны, які сядзіць у крэсле. Крытыкі адзначаюць, што ў гэтай карціне перавернутыя традыцыйныя ролі, пры якіх погляд мужчыны накіраваны на жанчыну-аб’ект.[11]

У 1880 годзе Баук і Вегман пераехалі жыць у Парыж. Абедзве мастачкі выстаўлялі свае працы ў Парыжскім салоне. У 1881 годзе Берта Вегман напісала вядомы партрэт Жанны Баук. Адкрытая, упэўненая ў сабе жанчына прама і смела глядзіць на гледача. Побач з ёй намаляваныя атрыбуты яе прафесіі — палітра і пэндзаль. У руках Жанна трымае кнігу — сімвал адукаванасці; за яе спінай віднеюцца парыжскія дахі.

У 1882 годзе Брук вярнулася ў Мюнхен, дзе адкрыла школу для жанчын-мастачак. Затым, з 1897 па 1904 год, яна жыла ў Берліне, дзе таксама выкладала ў мастацкай школе для жанчын, «Аб’яднанне берлінскіх мастачак». Адной з яе вучаніц была Паўла Мадэрзон-Бекер, якая надзвычайна шанавала сваю настаўніцу і захаплялася ёй[12]. Разам з выкладаннем Баўк працягвала пісаць, пераважна пейзажы і партрэты.

Жанна Баку неаднаразова выстаўляла свае працы ў Стакгольмскай акадэміі мастацтваў, удзельнічала ў міжнародных выставах, напрыклад у Сусветнай выставе 1893 года.

Памерла ў Мюнхене ў 1926 годзе.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 2,7 2,8 2,9 Jeanna Maria Charlotta Bauck 1840-08-19 — 1926-05-27 Konstnär Праверана 25 верасня 2020.
  3. Jeanna Bauck // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter. — doi:10.1515/AKL
  4. 4,0 4,1 Catalog of the German National Library Праверана 10 чэрвеня 2020.
  5. Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.
  6. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 28 лютага 2016.
  7. «Heinrich Bauck». Bauck.org. March 21, 2018.
  8. Arnfeldt, Alfred (1887). Europas konstnärer: Alfabetiskt ordnade biografier öfver vårt århundrades förnämsta artister under medverkan af flere svenska och utländska författare. Stockholm. p. 27.
  9. Sparrow, Walter Shaw (1905). Women painters of the world: From the Time of Caterina Vigri, 1413—1463, to Rosa Bonheur and the Present Day. London: Hodder & Stoughton. p. 300.
  10. Norman, Geraldine (1977). Nineteenth-century painters and painting: a dictionary. London: Thames and Hudson. p. 128.
  11. «The Artist — Jeanna Bauck». Nationalmuseum, Stockholm. Retrieved March 7, 2018.
  12. Radycki, Diane (2013). Paula Modersohn-Becker: the first modern woman artist. New Haven: Yale University. p. 101.