Жан Аляксандравіч Рабянок

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жан Аляксандравіч Рабянок
Дата нараджэння 28 студзеня 1932(1932-01-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 жніўня 2019(2019-08-21)[1] (87 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, навуковец
Навуковая сфера інфекцыяніст[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1986)
Навуковае званне
Альма-матар

Жан Аляксандравіч Рабяно́к[2] (28 студзеня 1932, Сямёнаўка, Чарнігаўская вобласць — 21 жніўня 2019[3]) — беларускі інфекцыяніст, доктар медыцынскіх навук 1986), прафесар (1989).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і рабочых. Сярэднюю школу скончыў у 1948 годзе і паступіў у Мінскі медыцынскі інстытут. У 1953 годзе пераведзены слухачом ваенна-медыцынскага факультэта пры Куйбышаўскім медыцынскім інстытуце, які скончыў у 1955 годзе.

З 1955 па 1958 год служыў на пасадзе ўрача ў частках групы Савецкіх войскаў у Германіі.

У 1958 годзе паступіў у аспірантуру пры кафедры інфекцыйных хвароб Мінскага медыцынскага інстытута, якую скончыў у 1962 годзе. Залічаны з 1 верасня 1962 года на пасаду асістэнта кафедры інфекцыйных хвароб Беларускага дзяржаўнага інстытута удасканалення ўрачоў.

У 1964 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Даследаванне ўтрымання ў крыві медыятараў-гармонаў і некаторых ферментаў пры інфекцыйным гепатыце». У 1975 годзе абраны і ў 1976 годзе зацверджаны на пасадзе дацэнта. У 1986 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Клінічная і патагенетычным характарыстыка харчовых токсікаінфекцый». 27 мая 1987 года абраны на пасаду прафесара кафедры, з 17 лютага 1988 па 1998 год загадчык кафедры.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Удасканальваў метады дыягностыкі і лячэння кішачных інфекцый, вывучаў механізмы патагенезу, асаблівасці дыягностыкі і лячэння ВІЧ-інфекцыі, арганізаваны супрацьсептычны Цэнтр, адпрацоўваліся метады лячэння хворых сепсісам і асновы антыбіётыкатэрапіі пры інфекцыйнай паталогіі.

Апублікаваў звыш 120 артыкулаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]