Жарушнік
Жарушнік | |||||||||||||||
![]() Жарушнік земнаводны (Rorippa amphibia) | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Rorippa Scop., 1760 | |||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||
|
Жару́шнік[3][4] (Rorippa) — род кветкавых раслін сямейства Капуставыя (Brassicaceae). Налічвае каля 70 відаў, пашыраных ва ўмераных і трапічных раёнах. Растуць на лугах, балотах, берагах вадаёмаў і ў вадзе.
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойнымі або прыўзнятымі разгалінаванымі сцёбламі. Лісце суцэльнае або перыстарассечанае, чаргаванае. Кветкі дробныя, у густых гронках, жаўтаватага колеру. Плод — стручок або стручочак.
Лекавыя, меданосныя і кармавыя расліны. Некаторыя віды ядавітыя.
Некаторыя віды[правіць | правіць зыходнік]

2. Rorippa palustris — Жарушнік балотны
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796
- Rorippa amphibia — Жарушнік земнаводны, ці Вадзяны хрэн
- Rorippa anceps — Жарушнік распасцёрты, ці Жарушнік двухбаковавостры
- Rorippa austriaca — Жарушнік аўстрыйскі
- Rorippa brachycarpa — Жарушнік караткаплодны
- Rorippa islandica — Жарушнік ісландскі
- Rorippa palustris — Жарушнік балотны
- Rorippa sylvestris — Жарушнік лясны
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 112. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — С. 426.
- Казлоўская Н. В. Жарушнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 278.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Жарушнік на Вікісховішчы |
---|
- Жарушнік: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Жерушник // Архив Природы России (Nature-Archive.RU) Архівавана 29 верасня 2016. (руск.)
- Rorippa (англ.) // The Plant List