Наталля Віталеўна Казлоўская
Наталля Віталеўна Казлоўская | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 жніўня 1923[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 чэрвеня 1991 (67 гадоў) ці 1991[3] |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | батанік, вучоная |
Навуковая сфера | батаніка[4] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук (1981) |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Наталля Віталеўна Казло́ўская (руск.: Наталия Витальевна Козловская; 8 жніўня 1923 — 30 чэрвеня 1991) — батанік, доктар біялагічных навук (1981).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў Петраградзе. У 1941 годзе скончыла сярэднюю школу і паступіла на біялагічны факультэт Ленінградскага ўніверсітэта. У чэрвені 1942 года добраахвотнікам пайшла на фронт. Пасля вайны працягвала вучобу ў Ленінградскім універсітэце, які скончыла ў 1950 годзе і паступіла ў аспірантуру. У 1953 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю. У 1953—1979 гадах працавала ў Інстытуце біялогіі Акадэміі навук БССР (сучасны Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі). Доктарскую дысертацыю на тэму «Флора Белоруссии, закономерности её формирования, научные основы использования и охраны» абараніла ў Батанічным інстытуце Акадэміі навук СССР у 1980 годзе.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар навуковых прац па фларыстытцы, фітагеаграфіі, сістэматыцы раслін, навуковых асновах аховы флоры і інш. Адна са збіральнікаў калекцыі гербарыя кафедры батанікі біялагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[5].
Сярод апублікаваных прац:
- Хорология флоры Белоруссии. — Мн., 1972. (разам з В. І. Парфёнавым)
- Флора Белоруссии, закономерности её формирования, научные основы использования и охраны. — Мн., 1978.
- Загадки белорусской флоры: занимательные рассказы / Н. В. Козловская — Мн.: Вышэйшая школа, 1986.
- «Красная книга» и охрана флоры БССР / Правл. о-ва «Знание» Бел. ССР — Мн., 1986. (разам з Г. У. Вынаевым).
- Лекарственные растения, применяемые в научной медицине. 5 изд. — Мн., 1974. (у сааўтарстве).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Айчыннай вайны II ступені.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата — С. 431.
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі / пад рэд. group of authors — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1983. — Т. 2. — С. 430.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 22 лютага 2022.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Гербарий кафедры ботаники БГУ Архівавана 27 чэрвеня 2020. (руск.) // Сайт біялагічнага факультэта БДУ
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Казло́ўская Наталля Віталеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 431. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Казло́ўская Наталля Віталеўна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 430. — 522 с. — 10 000 экз.
- Козловская Наталья Витальевна // Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 4.: Картография — Миноговые / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2007. — 768 с. — ISBN 978-985-11-0385-6 — С. 126.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 8 жніўня
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 30 чэрвеня
- Памерлі ў 1991 годзе
- Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАНБ
- Дактары біялагічных навук
- Выпускнікі СПбДУ
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Батанікі СССР
- Батанікі Беларусі
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Члены КПСС