Невялікі куст вышынёй 0,2—0,5 м з шматлікімі неаднолькавай даўжыні ўзыходнымі сцёбламі. Парасткі валасістыя, з простымі або разгалінаванымі калючкамі. Лісце простае, эліпсоіднае, на кароткіх чаранках або амаль сядзячае, зверху некалькі бліскучае і злёгку сеткаватае. Кветкі жоўтыя, сабраны па 8—20 на канцах галінак у кароткія гронкі. Чашачка і лодачка апушаныя. Плод — невялікі цвёрда-валасісты авальна-прадаўгаваты, на верхавінцы амаль абсечаны боб.
Поўдзень Скандынавіі, Сярэдняя Еўропа, поўдзень Атлантычнай Еўропы, цэнтральныя і заходнія раёны Усходняй Еўропы, поўнач Міжземнамор’я. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ў ізаляваных лакалітэтах і астраўных месцах росту на паўночнай мяжы арэала.
Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Прусакова Б. М. Жаўтазель//Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.—522 с.— 10 000 экз. - С. 279.