Перайсці да зместу

Жорж Эжэн Асман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жорж Эжэн Асман
Q59854914?
14 кастрычніка 1877 27 кастрычніка 1881
Прэфект дэпартамента Сена[d]
23 чэрвеня 1853 5 студзеня 1870
Папярэднік Jean-Jacques Berger[d]
Пераемнік Henri Chevreau[d]
Сенатар Другой французскай імперыі[d]
9 чэрвеня 1857 4 верасня 1870
General secretary of prefecture of Vienne[d]
1831 1832
sub-prefect of Yssingeaux[d]
1832 1832
sub-prefect of Nérac[d]
1832 1840
Sub-prefect of Saint-Girons[d]
1840 1841
sub-prefect of Blaye[d]
1841 1848
Prefecture advisor[d]
1848 1849
Prefect of Gironde[d]
3 снежня 1851 23 чэрвеня 1853
Пераемнік Édouard de Mentque[d]
Prefect of Var[d]
24 студзеня 1849 11 мая 1850
Папярэднік Pierre Ayraud-Degeorge[d]
Prefect of Yonne[d]
11 мая 1850 26 лістапада 1851
Пераемнік Rudolf-August d'Ornano[d]

Нараджэнне 27 сакавіка 1809(1809-03-27)[1][2][…]
Смерць 11 студзеня 1891(1891-01-11)[1][2][…] (81 год)
Месца пахавання
Бацька Nicolaus-Valentin Haussmann[d]
Жонка Louise Octavie de Laharpe[d][5]
Дзеці Валянціна Асман[d]
Грамадзянства
Веравызнанне пратэстанцтва[6]
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць Вялікая перабудова Парыжа
Узнагароды
кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна Knight Grand Officer of the Order of Carlos III Grand Cross of the Order of the Immaculate Conception of Vila Viçosa Commander of the Order of the Immaculate Conception of Vila Viçosa
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жорж Эжэн Асман (Хаўсман) (фр.: Georges Eugène Haussmann), больш вядомы як барон Асман (baron Haussmann), (27 сакавіка 1809, Парыж — 11 студзеня 1891, Парыж) — французскі дзяржаўны дзеяч, прэфект дэпартамента Сена (18531870), сенатар (1857), член Акадэміі прыгожых мастацтваў (1867), горадабудаўнік, шмат у чым вызначыў сучаснае аблічча Парыжа.

Асман нарадзіўся 27 сакавіка 1809 ў Парыжы, у пратэстанцкай сям’і нямецкага паходжання. Вучыўся ў калежы Генрыха IV, затым вывучаў права, паралельна займаючыся музыкай. У 1830 г. атрымаў пасаду супрэфекта Нерака.

У 1853 стаў прэфэктам дэпартамента Сена; захоўваў гэтую пасаду да 1870. Па загаду Напалеона III уладкаваў для прагулак парыжан Булонскі лес і некалькі паркаў у самым Парыжы, у прыватнасці паркі Мансуры і Бют-Шамон.

Перабудаваў шэраг населеных кварталаў, знясучы мноства старых (у тым ліку сярэднявечных) дамоў і праклаўшы многія, якія набылі пазней папулярнасць, бульвары. У агульнай складанасці пад кіраўніцтвам Асмана было рэарганізавана каля 60 % нерухомай маёмасці Парыжа.

У 1865 на свае працы Асман атрымаў крэдыт у 250 млн франкаў, у 1869 — яшчэ адзін, на 260 млн франкаў. Пры ўрадзе Эміля Аліўе барон Асман быў адлучаны ад пасады.

Асман памёр у Парыжы 11 студзені 1891 г.. Пахаваны на могілках Пер-Лашэз. Яго імем названы адзін з бульвараў у цэнтры Парыжа.

Горадабудаўнічыя працы барона Асмана ў Парыжы

[правіць | правіць зыходнік]

Напалеон III прызначыў Жоржа Асмана прэфектам дэпартамента Сена ў 1853 г. Атрымаўшы карт-бланш ад манарха, Асман практычна перакраіў вулічную сетку Парыжа, разбурыўшы большую частку старога Парыжа для стварэння восяў, якія пранізваюць сталіцу і адкрываюць цудоўныя выгляды (перспектывы) на многія манументы горада. Усе горадабудаўнічыя працы мелі пад сабой сацыяльныя і ваенныя прычыны.

Зноскі

  1. 1 2 senat.fr
  2. 1 2 Georges, Eugène Haussmann // Sycomore / Assemblée nationale Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Moiroux J. Le cimetière du Père-LachaiseParis: 1908. — P. 189.
  4. Bauer P. Deux siècles d'histoire au Père LachaiseVersailles: 2006. — P. 408. — ISBN 978-2-914611-48-0
  5. Geneanet — 2000.
  6. 20 janvier 1709. Au Père La Chaise Праверана 13 сакавіка 2026.
  • David Jordan: Die Neuerschaffung von Paris. Baron G. E. Haussmann und seine Stadt. Fischer, Frankfurt/Main 1996, ISBN 3-10-037714-1.