Глікахолевая кіслата

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Глікахолевая кіслата
Выява хімічнай структуры
Агульныя
Хім. формула C₂₆H₄₃NO₆
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 475-31-0
PubChem 10140
Рэг. нумар EINECS 207-494-9
SMILES
ChemSpider 9734

Глікахолевая кіслата — крышталічнае рэчыва, якое плавіцца пры тэмпературы 132—134 °C. Эмпірычная формула — C26H43NO6. Адносіцца да жоўцевых кіслот. Сустракаецца ў выглядзе натрыевай солі ў жоўці, асабліва бычынай. Падобна гіпуравай кіслаце, са шчолачамі яна распадаецца і ўтварае глікаколь, а замест бензойнай — холевую кіслату.[1]

Глікахолевая кіслата выдзелена ў 1824 годзе з жоўці нямецкім хімікам Леапольдам Гмеліным (1788—1853).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Утвараецца ў печані чалавека і некаторых жывёл, як злучэнне (кан’югат) холевай кіслаты і гліцыну і таму адносіцца да так званых парных кіслот. Акрамя гліцыну холевая кіслата таксама кан’югуе з таўрынам, у выніку чаго ўзнікае іншая парная кіслата — таўрахолевая.

У кішэчніку глікахолевая кіслата эмульгуе тлушчы, актывуючы ліпазу і стымулюючы ўсмоктванне свабодных тлустых кіслот. Да 90-95 % глікахолевай кіслаты (у выглядзе холевай кіслаты і іншых злучэнняў) усмоктваецца ў кішэчніку ў кроў і па варотнай вене назад трапляе ў печань, дзе холевая кіслата пераносіцца з крыві ў жоўць і зноў кан’югуецца з гліцынам і таўрынам. На працягу сутак так званая кішэчна-пячоначная цыркуляцыя жоўцевых кіслот  (руск.) адбываецца да 10 разоў.[2]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона. Статья «Гликохолевая кислота».
  2. Маев И. В., Самсонов А. А. Болезни двенадцатиперстной кишки. М.: МЕДпресс-информ, 2005. — 512 с. ISBN 5-98322-092-6.