Таўрахолевая кіслата
Таўрахолевая кіслата | |
![]() | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C₂₆H₄₅NO₇S |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 201-336-2 |
SMILES | |
ChemSpider |
Таўрахолевая кіслата (халілтаўрын або холатаўрыкум) — крышталічная жоўцевая кіслата жоўтага колеру, якая ўдзельнічае ў эмульгаванні тлушчаў. Эмпірычная формула C26H45NO7S. Сустракаецца ў выглядзе солі натрыю ў жоўці млекакормячых. Уяўляе сабой кан’югат холевай кіслаты з таўрынам. Таўрахолевая кіслата раствараецца ў вадзе і спірце, менш у эфіры.[1]
У медыцыне ўжываюць як халерэтычны і жоўцегонны сродак.[2]
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Утвараецца ў печані чалавека і некаторых жывёл, як злучэнне (кан’югат) холевай кіслаты і таўрыну і таму адносіцца да так званых парных кіслот. Акрамя таўрыну холевая кіслата таксама кан’югуе з гліцынам, у выніку чаго ўзнікае іншая парная кіслата — глікахолевая.
У кішэчніку таўрахолева кіслата эмульгуе тлушчы, актывуючы ліпазу і стымулюючы ўсмоктванне свабодных тлустых кіслот. Да 90-95 % таўрахолевай кіслаты (у выглядзе холевай кіслаты і іншых злучэнняў) усмоктваецца ў кішэчніку ў кроў і па варотнай вене назад трапляе ў печань, дзе холевая кіслата пераносіцца з крыві ў жоўць і зноў кан’югуецца з таўрынам і гліцынам. На працягу сутак так званая кішэчна-пячоначная цыркуляцыя жоўцевых кіслот адбываецца да 10 разоў.[3]
Зноскі
- ↑ Менделеев Д. И., Пескова Л. Н. Таурохолевая кислота // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ Anwer, M. Sawkat (2004). "Cellular regulation of hepatic bile acid transport in health and cholestasis". Hepatology. 39 (3): 581–590. doi:10.1002/hep.20090. PMID 14999673.
- ↑ Маев И. В., Самсонов А. А. Болезни двенадцатиперстной кишки. М.: МЕДпресс-информ, 2005. — 512 с. ISBN 5-98322-092-6.