Пладовае цела — шапка на ножцы. грыбы пераважна дробныя, пры адміранні высыхаюць. Шапкі маюць розную форму, маюць цемнаватую афарбоўку, зрэдку светлыя. Пласцінкі прырослыя, рэдкія. Ножка цыліндрычнай формы, жорсткая. Мякаць шапак тонкая і шчыльная. Споры гладкія і бясколерныя. Пладовыя целы з’яўляюцца ў чэрвені—верасні.
Здольныя раскладаць устойлівыя складнікі ападу лісця і ігліцы — цэлюлозу і лігнін[2]. Некаторыя віды ядомыя.
Грыбы роду негніючнік распаўсюджаны ў Амерыцы, Афрыцы, Еўразіі і Аўстраліі. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца 16[2] відаў. Растуць на глебе, лясным подсціле, на ламаччы і пнях.
↑Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.