Глядавіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Глядавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мастоўскі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Глядавічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 26 лютага 2013
Насельніцтва (2011) 903
Плошча 86,82 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Гля́давіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Глядавічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Жыліцкі сельсавет у складзе Скідзельскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Жылічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 25 лютага 1961 года цэнтр перанесены ў вёску Багатырэвічы, сельсавет перайменаваны ў Багатырэвіцкі сельсавет[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Гродзенскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў Мастоўскім раёне. 8 верасня 1975 года перайменаваны ў Глядавіцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Глядавічы[2]. 26 лютага 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Лунненскага сельсавета[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 943 чалавекі[4], з іх 62,8 % — беларусы, 30,9 % — палякі, 5,1 % — рускія[5].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў: Багатырэвічы, Глядавічы, Грушаўка, Дубраўляны, Жылічы, Кухары, Машталеры, Мінявічы, Мяшэтнікі, Паніжаны, Стральцы, Хамічы, Шчарбавічы.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 33 (1479).
  3. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 222 Об упразднении Голубовского и Глядовичского сельсоветов и об изменении границ Куриловичского и Лунненского сельсоветов Мостовского района Гродненской области
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.