Заходняе Ся
| імперыя | |
| Сі Ся | |
|---|---|
| кіт.: 大白高國 тангуц.: 𗴂𗹭𘜶𗴲𗂧 тангуц.: 𗴂𗹭𗂧𘜶 | |
|
Заходняе Ся і Паўночная Сун у 1111 годзе |
|
|
1038 — 1227
|
|
| Сталіца | |
| Мова(ы) | кітайская і тангуцкая мова[d] |
| Рэлігія | будызм |
| Плошча |
|
| Насельніцтва | |
| Форма кіравання | манархія |
Заходняе Ся, Сі-Ся (кіт. 西夏, піньінь Xī Xià), ці Вялікае Ся, Да-Ся (кіт. 大夏, піньінь Dà Xià) — дзяржава, якая існавала ў канцы 10 — пачатку 13 ст. на тэрыторыі сучасных кітайскіх правінцый Ганьсу, Шэньсі і Нінся-Хуэйскага аўтаномнага раёна.
Створана народам мінья (тангуты), які ў 7—8 стст. прыйшоў з Тыбета і пасяліўся на плато Ордас як васал кітайскай імперыі Тан.
У 982 г. тангуцкі князь (ван) Цзі-цянь пачаў паўстанне супраць імперыі Сун, якая ў 1006 г. фактычна прызнала незалежнасць Заходняга Ся.
У 1038 г. кіраўнік Юань-хаа (1032—48) прыняў тытул імператара (хуандзі), што паклала пачатак войнам з сунскім Кітаем, якія працягваліся аж да пачатку 12 ст., калі Паўночны Кітай быў захоплены чжурчжэнямі.
Перыяд адносна мірнага развіцця Заходняга Ся ў 12 ст. — час найбольшага росквіту яго культуры. Шырокі ўжытак набыло своеасаблівае тангуцкае пісьмо, створанае ў сярэдзіне 11 ст.
З пачатку 13 ст. дзяржава вяла барацьбу з манголамі, знішчана імі ў 1227 г. Тангуцкае насельніцтва асімілявана кітайцамі, ісламізаваныя тангуты сталі асновай сучаснага кітайска-моўнага мусульманскага насельніцтва Паўночна-Заходняга Кітая.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сі-Ся, Заходняе Ся // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 422—423. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Заходняе Ся