Забел Есаян

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Забел Есаян
Զապէլ Եսայեան.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 4 лютага 1878(1878-02-04)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 1943[2][3][…]
Месца смерці:
Грамадзянства:
Муж: Тыгран Есаян[d]
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: раманіст, перакладчыца, літаратар, паэтка, публіцыст, выкладчык універсітэта, пісьменніца
Жанр: паэзія
Валодае мовамі: армянская мова[2]
Подпіс: Zabel Yesayan signature.jpg
zabelyesayan.com
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы


Забел Есаян (арм.: Զապէլ Եսայեան, 4 лютага 1878 — 1943) — армянскі празаік, паэтэса і перакладчыца, прафесар літаратуры.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Забел Есаян нарадзілася 4 лютага 1878 года. Яе дзявоцкае прозвішча Хаўханесян. Яе бацька Мкрціч Хаўханесян, родам з Сіладара, раёна Скутары, які жыў там у разгар руска-турэцкай вайны[5]. Дзяўчынка наведвала пачатковую школу Святога Крыжа (Սուրբ Խաչ). У 1895 годзе яна пераехала ў Парыж, дзе вывучала літаратуру і філасофію ў Сарбоне. Натхнёная французскім рамантычным рухам XIX стагоддзя і адраджэннем армянскай літаратуры ў Заходнеармянскім дыялекце, яна стала займацца паэтычнай творчасцю. Яе першыя празаічныя вершы («Начная песня») з'явілася ў часопісе Tsaghik (Кветка) у 1895 годзе. Яна публікавала кароткія аповеды, літаратурныя эсэ, артыкулы і пераклады на французскай і армянскай мовах у мясцовых перыядычных выданнях Меркюр дэ Франс, Маіс, Аніт і Арэвелян Мамул[6].

Жывячы ў Парыжы, яна выйшла замуж за мастака Есаяна. У іх было двое дзяцей, Сафі і Грант.

Пасля младатурэцкай рэвалюцыі ў 1908 годзе Забел Есаян з'ехала ў Канстанцінопаль. У 1909 годзе яна адправілася ў Кілікію і апублікавала там серыю артыкулаў пра Кілікійскую разню[7]. Трагічнаму лёсу армян у Кілікіі прысвечаны яе творы: Сярод руін (Աւերակներու մէջ, Канстанцінопаль, 1911), навелы Праклён (1911), апавяданні Сафіе (1911) і Новая нявеста (1911).

Есаян была адзінай жанчынай у спісе армян, запланаваных для арышту і дэпартацыі 24 красавіка 1915 года ў Асманскай імперыі младатурэцкім урадам[8]. Але Забел тады змагла пазбегнуць арышту і бегчы ў Балгарыю, а потым на Каўказ, дзе працавала з армянскімі ўцекачамі, запісваючы іх аповеды пра зверствы, якія мелі месца пры турэцкім Генацыдзе армян.

Забел Есаян (у цэнтры) у Канстанцінопалі з літаратурнымі дзеячамі: Грыгор Захраб, крайні справа, Лявон Шант паміж Захрабам і Есаян.

1918 год заспеў яе на Блізкім Усходзе ў арганізацыі перасялення ўцекачоў і сірот. Гэтаму перыяду прыналежаць яе навелы Апошні Кубка (Վերջին բաժակը) і Мая душа ў выгнанні (Հոգիս աքսորեալ, 1919).

Яе падтрымка Савецкай Арменіі была шчырай. У рамане Адступаючыя сілы (Նահանջող ուժեր, 1923) яна апісвае жыццё простых людзей таго часу. У 1926 годзе яна пабывала ў Савецкай Арменіі і неўзабаве пасля гэтага апублікавала свае ўражанні ў газеце "Праметэй вызвалены (Պրոմէթէոս ազատագրուած, Марсель, 1928). У 1933 годзе яна вырашыла жыць у Савецкай Арменіі са сваімі дзецьмі. У 1934 годзе яна ўзяла ўдзел на першым з'ездзе савецкіх пісьменнікаў СССР у Маскве.

З'ехаўшы жыць у Ерэван, Есаян выкладала ў Ерэванскім дзяржаўным універсітэце французскую і армянскую літаратуру і працягвала пісаць. Гэтаму перыяду належаць яе навела Кашуля з агню (Կրակէ շապիկ, Ерэван, 1934; перакладзена на рускую мову ў 1936 годзе) і аўтабіяграфічная кніга Сады Сілідар (Սիլիհտարի պարտէզները, Ерэван, 1935).

Падчас Сталінскага тэрору яна была абвінавачана ў «нацыяналізме» і ў 1937 годзе арыштавана. У студзені 1939 года была прысуджана да расстрэлу, а 8 мая 1939 года прысуд быў заменены на дзесяць гадоў высылання. Памерла пры невядомых акалічнасцях (меркавана патанула ў высылцы ў 1943 годзе)[7].

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Եսայան Զ., Կեղծ հանճարներ, Կ. Պոլիս, 1910
  • Շնորհքով մարդիկ, Կ. Պոլիս, 1907
  • Երբ ալյևս չեն սիրեր, Կ. Պոլիս, 1914
  • Հոգիս աքսորիալ, Վիեննա, 1922
  • Նահանջող ուժեր, Վիեննա, 1922
  • Նահանջող ուժեր, Երևան, 1926
  • Պրոմեթեոս ազատագրված, Մարսել, 1925
  • Կրակե շապիկ, Երևան, 1934
  • Սիլիհտարի պարտեզները, Երևան, 1935
  • Երկեր, Երևան, 1959

На французскай мове[правіць | правіць зыходнік]

  • L'agonie d'un peuple / auteur(s) : Hayg TOROYAN — [texte recueilli par] Zabel Essayan; témoignage traduit de l'arménien par Marc Nichanian. suivi de La voix et la plume / postface du traducteur. Editeur : Classiques Garnier. Année : 2013. ISBN 9782812408564
  • Mon âme en exil / auteur(s) : Zabel ESSAYAN — Traduit de l'arménien par Anahide Drézian et Alice Der Vartanian, Postface de Krikor Beledian. Editeur : Parenthèses. Année : 2012. ISBN 9782863642665
  • Dans les ruines — les massacres d'Adana, avril 1909 / auteur(s) : Zabel ESSAYAN — Editeur : Phébus. Année : 2011. ISBN 9782752905031
  • Fragments d'Arménie / auteur(s) : Michael J. ARLEN — Jacques DEROGY — Zabel ESSAYAN — Hrant MATEVOSSIAN — RAFFI — Vahan TOTOVENTS — Kostan ZARIAN — textes choisis et présentés par Gérard Chaliand. Editeur : Presses de la Cité. Année : 2007. ISBN 9782258073883
  • Les jardins de Silidhar : roman / auteur(s) : Zabel ESSAYAN — trad. de l'arménien par Pierre Ter-Sarkissian. Editeur : Albin Michel. Année : 1994. ISBN 9782226064165
  • L'Univers lumineux de la littérature / auteur(s) : Zabel ESSAYAN — Editeur : Catholicossat arménien de Cilicie. Année : 1988

Зноскі

  1. http://www.armenianchurch-ed.net/news-details/re-considering-zabel-yessayan-an-extraordinary-armenian-literary-figure/
  2. 2,0 2,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў Праверана 18 кастрычніка 2015.
  4. 4,0 4,1 http://www.armeniapedia.org/wiki/Zabel_Yesayan
  5. Ara Baliozian. The Gardens of Silihdar and Other Writings (1st ed.). New York, New York: Ashot Press. p. 53. ISBN 0-935102-07-8. 
  6. Kevork Bardakjian (2000). A reference guide to modern Armenian literature, 1500—1920: with an introductory history. Wayne State University Press. pp. 714. 
  7. 7,0 7,1 Ruth Bedevian WRITING - HER LIFE’S MISSION. An electronic library featuring a huge collection of documents on Armenian literature, history, religion and anything Armenia-related.. Armenianhouse. Праверана 10 кастрычніка 2011.
  8. Atamian, Christopher (October 28, 2011). Finding Zabel Yesayan, Finding Ourselves. http://araratmagazine.org/2011/10/finding-zabel-yesayan-finding-ourselves/. 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Большая Советская Энциклопедия, т. 9. М., 1972.
  • Звон колоколов. Страницы западноармянской прозы. Ер., 1989.
  • История армянской советской литературы. М., 1966.
  • Краткая Литературная Энциклопедия, т. 2. М., 1964.