Горад заснаваны ў 1928 годзе як пасёлак Сталінка ў сувязі з будаўніцтвам цукровага завода на рацэ Сула. 7 лістапада 1928 года адбылася ўрачыстая закладка завода, а ўжо 3 кастрычніка 1929 года пачаўся першы вытворчы сезон. У 1931 годзе ў горадзе засноўваецца механічны тэхнікум, пры цукровым заводзе ствараецца МТС, пабудаваны гарадская бальніца са стацыянарам, паліклініка і рэабілітацыйнае аддзяленне.
Пасёлак Сталінка ў 1961 годзе перайменаваны ў пасёлак Чэрвоназавадскэ. У 1977 годзе Чэрвоназавадскэ атрымлівае статус горада. У 2015 годзе ў мэтах выканання закона аб дэкамунізацыі назва горада падлягала змене. Гарадская ўлада за тэрмін, прадугледжаны для самастойнай змены назвы, не выпрацавала свайго рашэння, таму 4 лютага 2016 года пастановай Вярхоўнай Рады Украіны Чэрвоназавадскэ было перайменавана на Завадскэ.
Червонозаво́дское // Т. 29. Чаган — Экс-ле-Бен. — М. : Советская энциклопедия, 1978. — С. 65. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978).(руск.)