Гогалэвэ
| Пасёлак гарадскога тыпу | |||||
| Гогалэвэ | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| укр.: Гоголеве | |||||
|
|||||
| 49°55′01″ пн. ш. 33°49′28″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Вобласць | Палтаўская вобласць | ||||
| Раён | Вэлыкабагачанскі раён | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Першая згадка | 1902 | ||||
| Ранейшыя назвы | Нэронавычанская | ||||
| ПГТ з | 1957 | ||||
| Плошча | 2,27 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 108 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 2500 чалавек (2018) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +380-5345 | ||||
| Паштовы індэкс | 38311 | ||||
| КААТУУ | 5320255400 | ||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Гогалева ці Гогалэвэ[1] (укр.: Гоголеве) — пасёлак гарадскога тыпу ў Вэлыкабагачанскім раёне Палтаўскай вобласці Украіны. Чыгуначная станцыя на лініі Кіеў - Палтава
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Населены пункт узнік у самым канцы XIX ст. як паселішча пры будаўніцтве чыгункі. Тэрытарыяльна ён належаў да Міргарадскага павета.
У 1900 г. за 18 км на поўдзень ад мястэчка Вялікія Сарочынцы і за 18 км на поўнач ад мястэчка Вэлыка Багачка была адкрыта станцыя Нэронавычанская. У 1902 г. пры святкаванні 50-годдзя са дня смерці Мікалая Васільевіча Гогаля, па прапанове грамадскасці чыгуначная станцыя атрымала назву "Гогалева". Назва распаўсюдзілася і на паселішча, якое пачало расці на поўнач ад станцыі.
Раней на тэрыторыі Гогалева былі хутары Ганчары, Марчэнкы, Гырчын, якія ўзніклі ў канцы ХVIII ст. як казацкія паселішчы. Яны складалі Трэцюю казацкую грамаду, якая ўваходзіла ў склад Устывіцкай воласці Міргарадскага павета.
На мяжы ХІХ-ХХ ст. у Гогалева налічвалася 44 двары, 360 жыхароў. У 1910 г. — 72 двары, 555 жыхароў. Большасць угоддзяў належала памешчыку А. Гудовічу, які жыў у Вялікіх Сарочынцы. У 1912 г. у паселішчы была адкрыта земская школа.
У 1923 г. Гогалева адышло ў склад Устывіцкага, а ў 1925 г. - у склад Вэлыкабагачанскага раёна. З гэтага ж года паселішча становіцца цэнтрам сельскага савета.
У 1951 г. на тэрыторыі пасёлка знойдзены паклады нафты і прыроднага газу. Было створана нафтапрамысловае ўпраўленне "Радчанкава", якое пастаўляла газ у Палтаву і Міргарад.
У 1952 г. да 100-годдзя са дня смерці пісьменніка ў мястэчку быў усталяваны помнік М.В. Гогалю.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»

