Градызк
| Пасёлак гарадскога тыпу | |||
| Градызк | |||
|---|---|---|---|
| укр.: Градизьк | |||
|
|||
| 49°13′47″ пн. ш. 33°07′53″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Вобласць | Палтаўская вобласць | ||
| Раён | Глобынскі раён | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Першая згадка | 1650 | ||
| Ранейшыя назвы | Гарадзішча | ||
| ПГТ з | 1957 | ||
| Плошча | 20,87 км² | ||
| Вышыня цэнтра | 89 м | ||
| Водныя аб’екты | Дняпро | ||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | 6300 чалавек (2018) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | +380-5365 | ||
| Паштовы індэкс | 39072 | ||
| КААТУУ | 5320655400 | ||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Градзіжск ці Градызк[1] (укр.: Градизьк) — пасёлак гарадскога тыпу ў Глобынскім раёне Палтаўскай вобласці Украіны на беразе Крэменчуцкага вадасховішча на Дняпры.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першая дакладная пісьмовая згадка пра паселішча пад назвай Гарадзішча адносіцца да 30 чэрвеня 1639 г. і знаходзіцца ў каралеўскім прывілеі Станіславу Патоцкаму на сёла Максыміўку і Гарадзішча. Казацкая адміністрацыя спачатку засяродзілася ў Максыміўке, дзе па рэестру 1649 г. утрымліваўся соценны цэнтр Чыгірынскага палка. Але пазней Максыміўка, занадта адкрытая для набегаў з іншага берага Дняпра, страціла сваё значэнне, і цэнтр казацкай сотні пераходзіць да Гарадзішча. Першае згадванне аб Гарадзішчанскай сотне — 1686 г.
З заняпадам Чыгірына, пасля 1678 г., Гарадзішчанская сотня падпарадкоўваецца Міргарадскаму палку. У студзені 1679 г. падтрыманы Асманскай імперыяй Юрый Хмяльніцкі з турэцкім атрадам і татарскай ардой уварваўся на Левабярэжжа і захапіў Гарадзішча.
У 1789 г. у сувязі з катастрафічнай паводкай у Крэменчузе, у Гарадзішча ненадоўга перавялі павятовы цэнтр. Мястэчка тады перайшло пад юрысдыкцыю Наваросіі (з Кіеўскага да Кацярынаслаўскага намесніцтва) і атрымала «падпраўленую» назву — Градзіжск (руск.: Градижск) замест Гарадзішча.
У канцы XIX ст. паселішча мела 9 тыс. жыхароў, земскую бальніцу, вучылішча, 17 малых прамысловых і рамесных майстэрняў, і лічылася «заштатным» у Крэменчуцкім павеце Палтаўскай губерні.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»

