Зазоны (гарадзішча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарадзішча
Зазоны
55°39′34″ пн. ш. 26°57′44″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Зазоны
Будаўніцтва II тысячагоддзе да н.э.X стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000192шыфр 213В000192
Map

Зазоны — гарадзішча каля вёскі Зазоны Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі, злева ад дарогі Браслаў — Даўгаўпілс.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Мясцовая назва Замак. Датуецца канцом 2-га тысячагоддзя да н.э. — X стагоддзем. Размяшчаецца на вяршыні халма-астанца, на вышыні 10—12 м над узроўнем навакольнай мясцовасці. Пляцоўка памерам 40×50 м, без штучных умацаванняў на паверхні.

Адкрыў у канцы XIX стагоддзя Ф. В. Пакроўскі, абследавалі ў 1955 годзе Л. В. Аляксееў, у 1971 годзе М. М. Чарняўскі, у 1995—2000 гадах А. А. Егарэйчанка.

Культурны пласт 0.5—1.1 м. Знойдзены чатыры глінабітныя ачагі памерамі 0.75—1 м × 0.75—1.4 м, выцягнутыя ланцугом у цэнтральнай частцы пляцоўкі з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход і абкладзеныя падковападобным ці кальцавым гліняным валікам шырынёй да 10 см. У раскопе пераважалі фрагменты слабапрафіляванага посуду культуры ранняй, радзей — рабрыстыя гаршчкі культуры позняй штрыхаванай керамікі. Выяўлены абломкі ляпнога посуду сярэдзіны — 2-й паловы 1-га тысячагоддзя, вырабы з косці (праколкі, тупікі, качадыкі, долаты, наканечнікі дзідаў і стрэл, гарпуны, дзяржанні, амулеты), з каменю (клінавідныя тапары, тачыльныя прылады), адзінкавыя жалезныя вырабы (абломкі тапароў, шылы, нажы, наканечнік дзіды).

Сярод рэдкіх знаходак — бронзавы наканечнік пояса II—III стагоддзяў з крыжападобным заглыбленнем, шматгранная вагавая гірка IX—X стагоддзяў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]