Закерзонне
Закерзонне — нефармальны пашыраны ва Украіне тэрмін для пазначэння тэрыторый з гістарычным украінскім насельніцтвам, якія знаходзяцца на захад ад лініі Керзана і цяпер уваходзяць у склад Польшчы.
У склад Закерзоння ўваходзяць Перамышльская зямля, Лемкаўшчына, Падляшша, Надсанне, Сокальшчына і Холмшчына. Агульная плошча Закерзоння складае каля 19,5 тысяч кв. км. Згодна з умовамі савецка-польскага дагавора ад 16 жніўня 1945 года (нязначна змененыя савецка-польскім дагаворам 1951 года) гэтыя землі адышлі да Польшчы.
У 1944—1946 гадах каля 480 тысяч украінцаў было пераселена ў СССР. Паралельна ішло перасяленне палякаў з тэрыторыі СССР у Польшчу.
У 1947 годзе ў выніку правядзення аперацыі «Вісла» каля 150 тысяч украінцаў былі дэпартаваныя з Закерзоння ў паўночныя раёны Польшчы, атрыманыя пасля вайны ад Германіі (г. зв. «вернутыя землі»). У выніку сёння звыш 95% насельніцтва рэгіёну — палякі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Омелян Німець. Короткий довідник Закерзоння. — Косів: Писаний Камінь, 2011. — 156 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Депортанты требуют льготный въезд в Польшу(недаступная спасылка)