Перамышльская зямля
Перамышльская зямля | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна |
Кіеўская Русь Галіцка-Валынскае княства Каралеўства Польскае Рэч Паспалітая |
||||
Уваходзіць у | Рускае ваяводства | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Перамышль | ||||
Час існавання | Х ст. — 1772 | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Перамышльская зямля (лац.: terra Peremysliensis, польск.: Ziemia przemyska) — адна з гістарычных зямель Кіеўскай Русі, Галіцкай Русі і Галіцка-Валынскага княства з цэнтрам у горадзе Перамышль, пасля, у 1434—1772 гадах — частка Рускага ваяводства Каралеўства Польскага і Рэчы Паспалітай.
Тэрыторыя і межы
[правіць | правіць зыходнік]Тэрыторыя Перамышльскай зямлі, якая склалася ў канцы X — першай палове XI стагоддзяў, у асноўным супадала з тэрыторыяй пазнейшага Перамышльскага ўдзельнага княства (воласці). Паўднёвую мяжу Перамышльскай зямлі лакалізуюць у Карпатах — у Бойкаўскіх і Лемкаўскіх Бяскідах. Заходняй мяжой служылі густыя Карпацкія лясы паміж Віслакам і Дунайцам, а таксама Сандамірская пушча ад ніжняга Сана да Віслы. Паўднёва-ўсходняя мяжа праходзіла, хутчэй за ўсё, па Стрыю. На паўночным усходзе Перамышльская зямля межавала з Бэлзскай.
Пасля ператварэння Галіцка-Валынскага княства ў Рускае ваяводства Каралеўства Польскага са складу гістарычнай Перамышльскай зямлі была аддзеленая тэрыторыя Санацкай зямлі і далучаныя Драгобыцкі і Стрыйскі паветы. Пасля гэтага яна займала вялікую тэрыторыю ў 13037 км² у басейнах рэк Стрый, Днестр і Сан. На поўдні Карпацкі хрыбет аддзяляў яе ад Закарпацця, якое на той час знаходзілася ў складзе Каралеўства Венгрыя, на захадзе яна межавала з Санацкай зямлёй Рускага ваяводства і Сандамірскім ваяводствам, на поўначы — з Холмскай зямлёй Рускага ваяводства і Бэлзскім ваяводствам, на ўсходзе — са Львоўскай і Галіцкай зямлі Рускага ваяводства.