Захоп закладнікаў у Луцку

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Захоп закладнікаў у Луцку
Плошча, дзе адбыўся захоп транспарту з людзьмі.
Плошча, дзе адбыўся захоп транспарту з людзьмі.
Месца нападу Украіна Луцк, Валынская вобласць, Украіна
Дата 21 ліпеня 2020
Спосаб нападу захоп аўтобуса з пасажырамі, выбухі
Зброя Аўтамат Калашнікава, самаробнае выбуховае прыстасаванне
Загінулыя 0
Параненыя 0
Тэрарысты Максім Крываш
Закладнікі 13

Захоп закладнікаў у Луцку — тэрарыстычны акт у Луцку, які адбыўся 21 ліпеня 2020 года. На Тэатральнай плошчы асоба, устаноўленая як Максім Крываш, захапіла аўтобус БАЗ-А079 з 13 пасажырамі і забарыкадавалася ў ім[1]. Падзеі скончыліся вызваленнем закладнікаў і арыштам Крываша.

Асоба тэрарыста[правіць | правіць зыходнік]

Тэрарыстам з’яўляўся 44-гадовы Максім Сцяпанавіч Крываш (укр.: Максим Степанович Кривош). Нарадзіўся 6 лістапада 1975 года ў горадзе Гай Арэнбургскай вобласці[2]. Бацька, Сцяпан Максімавіч Крываш, дацэнт палітэха, аўтар патэнта на выраб калектара электрычнай машыны. Маці загінула ў 2013 годзе ў аўтакатастрофе. Акрамя таго, у Максіма ёсць брат Багдан. У 2005 годзе ў мужчыны нарадзіўся сын[3].

Максім Крываш быў неаднаразова судзімы[4]. Знаходзіўся на псіхіятрычным лячэнні[5]. Аднак кіраўнік МУС Арсен Авакаў абверг інфармацыю пра тое, што Крываш лячыўся ў псіхіятрычным шпіталі[6].

У 2014 годзе апублікаваў у выдавецтве «ВолиньПолиграф» кнігу «Філасофія Злачынца» (руск.: Философия Преступника), дзе апісаў сваё знаходжанне ў зняволенні[7]. Наклад кнігі склаў 400 асобнікаў[8].

Як валанцёр займаўся дапамогай жывёлам у Дубне.

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

Перад захопам аўтобуса Максім Крываш апублікаваў паведамленне ў Твітэры, дзе заявіў, што дзяржава — гэта першы тэрарыст і запатрабаваў ад першых асоб дзяржавы запісаць відэа-заяву аб тым, што менавіта яны — тэрарысты ў законе[9]. Акрамя таго, ён запатрабаваў ад Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскі заклікаць паглядзець фільм «Зямляне» 2005 года, які апавядае аб праблеме эксплуатацыі жывёл людзьмі[10].

Крываш захапіў аўтобус, які рухаўся з Красныліўкі ў Бэрэстэчка праз Луцк. Заходзячы ў аўтобус, ён меў пры сабе заплечнік і дарожную сумку[11]. Захоплены аўтобус спыніўся на Тэатральнай плошчы ля помніка Лесі Украінкі. Паводле слоў намесніка міністра ўнутраных спраў Антона Герашчанкі, тэрарыст захапіў закладнікаў, патэлефанаваў у паліцыю ў 09:25 раніцы 21 ліпеня 2020 года, прадставіўся Максімам Плахім[12]. З-за захопу аўтобуса цэнтр горада быў перакрыты праваахоўнымі органамі[13]. Паліцыя пачала аперацыю «Закладнік», а Служба бяспекі Украіны ўвяла план «Бумеранг»[14]. Следчыя Валынскай паліцыі папярэдне кваліфікавалі захоп аўтобуса па артыкуле 147 КК Украіны (захоп закладнікаў). Па даных паліцыі ў аўтобусе знаходзілася каля 20 чалавек[15].

Для каардынацыі дзеянняў МУС у Луцк выехаў міністр МУС Арсен Авакаў[16].

Галоўны рэдактар ​​выдання «Цэнзар» Юрый Бутусаў паведаміў, што тэрарыст патэлефанаваў яму і запатрабаваў, каб да аўтобуса прыбылі журналісты[17].

Паводле папярэдняй інфармацыі, Крываш зрабіў некалькі стрэлаў па паліцыянтах і кінуў у іх гранату, якая, аднак, не выбухнула[18]. Некалькі пазней у раёне знаходжання захопленага аўтобуса прагрымелі тры выбухі[19]. Неўзабаве абстрэлу падвергся офіс паліцыі, у МУС не выключылі, што агонь мог весці супольнік тэрарыста[20].

Да 19:00 тэрарыст дазволіў перадаць закладнікам ваду. Ваду да аўтобуса аднёс першы намеснік кіраўніка Нацпаліцыі Яўген Коваль[21].

Да 21:00 прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі перагаварыў з тэрарыстам па тэлефоне, пасля чаго той вызваліў траіх закладнікаў[22]. Зяленскі таксама выканаў патрабаванне тэрарыста, запісаўшы ролік з тэкстам: «Фільм «Зямляне» 2005 года, глядзець усім»[23]. Пазней гэта відэа было выдаленае[24].

А 21:46 усе закладнікі былі вызваленыя ў ходзе штурму, а сам Крываш, які захапіў аўтобус, затрыманы[25][26]. Кіраўнік МУС Украіны Арсен Авакоў паведаміў, што ў Харкаве быў затрыманы супольнік тэрарыста[27].

Расследаванне[правіць | правіць зыходнік]

Пасля арышту тэрарыста былі прад’яўленыя абвінчаванні па чатырох артыкулах крымінальнага кодэксу: захоп закладнікаў, незаконы зварот са зброяй, замах на жыццё работніка праваахоўных органаў, тэрарыстычны акт[28].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. У Луцьку терорист захопив автобус із заручниками: всі подробиці (укр.). www.unian.net (21 ліпеня 2020). Праверана 21 ліпеня 2020.
  2. Тюрма і духовна семінарія: що відомо про луцького терориста (оновлено)
  3. Бандитизм, взрывчатка, философия. Что известно про луцкого террориста Кривоша, захватившего маршрутку с людьми Архівавана 21 ліпеня 2020.
  4. Кілька термінів у в’язниці та лікування у психлікарні: відоме ім’я чоловіка, який захопив заручників у Луцьку. Оновлено
  5. Полиция: луцкий террорист был на учёте у психиатра
  6. Аваков опроверг информацию о том, что луцкий террорист лечился в психбольнице
  7. В типографии рассказали, почему опубликовали книгу мужчины, который захватил автобус в Луцке
  8. «Философия преступника»: о чём книга Максима Плохого, захватившего заложников в Луцке
  9. Луцкий террорист записал видео перед захватом
  10. В заложниках в Луцке около 20 человек — полиция
  11. Аваков вылетел в Луцк. В МВД назвали имя террориста
  12. В МВД рассказали о захватчике автобуса в Луцке
  13. Центр Луцька перекритий і для людей, і для машин (фото)
  14. Зараз головне — зберегти життя людей, — Денис Шмигаль про ситуацію в Луцьку
  15. В заложниках в Луцке около 20 человек — полиция
  16. Аваков вылетел в Луцк. В МВД назвали имя террориста
  17. «Луцкий террорист» позвонил Бутусову — требует прибытия СМИ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2020. Праверана 21 ліпеня 2020.
  18. Захватчик заложников в Луцке открыл огонь по полиции и выбросил из автобуса гранату (руск.). www.kommersant.ru (21 ліпеня 2020). Праверана 21 ліпеня 2020.
  19. На месте захвата заложников в украинском Луцке прозвучали взрывы. govoritmoskva.ru. Праверана 21 ліпеня 2020.
  20. В Луцке стреляли в помещение, в котором Аваков проводит совещание (руск.). nv.ua. Праверана 21 ліпеня 2020.
  21. В центре Луцка вооруженный мужчина захватил автобус с заложниками. Текстовый онлайн
  22. Зеленский поговорил с «Плохим», который держит заложников
  23. Президент выполнил требование террориста
  24. Зеленский записал странное видео по требованию мужчины, захватившего заложников в Луцке. varlamov.ru. Праверана 21 ліпеня 2020.
  25. Террорист, захвативший автобус в Луцке, задержан. ТАСС. Праверана 21 ліпеня 2020.
  26. Захватчик автобуса в Луцке задержан
  27. У луцького терориста були спільники в інших містах України
  28. Луцького терориста звинувачують за чотирма статтями

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]