Бэрэстэчка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Бэрэстэчка
укр.: Берестечко
Сцяг[d] Герб[d]
Сцяг[d] Герб[d]
Свято-Троїцький собор.JPG
Свята-Троіцкі сабор
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Горад з
Плошча
9,8 км²
Вышыня цэнтра
200 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
1700 чалавек (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3379
Паштовы індэкс
45765
Афіцыйны сайт
Бэрэстэчка на карце Украіны ±
Бэрэстэчка (Украіна)
Бэрэстэчка
Бэрэстэчка (Валынская вобласць)
Бэрэстэчка

Бэрэстэчка[1] (укр.: Берестечко) — горад раённага значэння Гарохіўскім раёне Валынскай вобласці Украіны, на рацэ Стыр. Адзін з найменьшых гарадоў ва Украіне.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Магдэбургскае права мястэчку было нададзена каралеўскім прывілеям Жыгімонта І Старога ў 1547 г.

18-20 чэрвеня 1651 г. каля мястэчка адбылася буйная бітва казакаў і каралеўскіх войскаў, падчас якой войскі Рэчы Паспалітай начале з каралём Янам ІІ Казімірам і кароннымі гетманамі разгромна перамаглі аб'яднаныя войскі Багдана Хмяльніцкага і крымскага хана Іслама III Гірэя. У апошні дзень бітвы хан захапіў у палон Хмяльніцкага і разам з ім збег. Пасля аблогі ў часткі казакоў атрымалася выйсці з акружэння, аднак баі працягваліся да 10 ліпеня. Вынікам паразы казакаў і татараў стала падпісанне Белацаркоўскага міру 1651 г.

У 1658 г. горад быў абабраны набегам крымскіх татараў, якія адвялі ў палон 750 гараджан, уключаючы 43 каталіцкія манашкі на чале з настаяцельніцай Тэкляй.

Бэрэстэчка са старажытных часоў было вотчынай князёў Пронскіх. У канцы XVI ст. адзін з іх, менавіта Аляксандр, стараста Луцкі, пасяліў тут арыян, і з таго часу гэта мястэчка зрабілася адным з галоўных цэнтраў арыянства, інтэндант якіх, вядомы вучоны Андрэй Вішаваты, пражываў тут каля 1644 г.

У канцы XIX ст. - пачатку XX ст. тут функцыянавалі лесапільны і некалькі гарбарных заводаў.

Зноскі