Зборная В’етнама па футболе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг В'етнама В’етнам
Канфедэрацыя АФК (Азія)
Федэрацыя Федэрацыя футбола В’етнама
Галоўны трэнер Пак Хан Со
Капітан Куе Нгок Хай
Найбольшая колькасць гульняў Ле Конг Вінь (83)
Найлепшы бамбардзір Ле Конг Вінь (51)
Хатні стадыён Нацыянальны стадыён Мі Дынь
Код ФІФА VIE
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Рэйтынг ФІФА
Дзеючы 125 4 (23 лістапада 2017)[1]
Найвышэйшы 84 (снежань 1998)
Найніжэйшы 172 (снежань 2006)
Першая гульня
Філіпіны Філіпіны 2:2 В’етнам В’етнам
(Маніла, Філіпіны; 26 лістапада 1991)
Самая буйная перамога
В’етнам В’етнам 11:0 Гуам Гуам
(Хашымін, В’етнам; 23 студзеня 2000)
Самае буйное паражэнне
Зімбабвэ Зімбабвэ 6:0 В’етнам В’етнам
(Куала-Лумпур, Малайзія; 26 лютага 1997)
Аман Аман 6:0 В’етнам В’етнам
(Інчхон, Паўднёвая Карэя; 29 верасня 2003)
Кубак Азіі
Колькасць удзелаў 2 (Упершыню 2007)
Найлепшы вынік Чвэрцьфінал (2007, 2019)

Зборная В’етнама па футболе — нацыянальная зборная, якая прадстаўляе В’етнам на міжнароднай футбольнай арэне. Кіраўніцтва камандай ажыццяўляе Федэрацыя футбола В’етнама.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1950—1970-х гадах існавала зборная Паўднёвага В’етнама. Яна ўдзельнічала ў кваліфікацыйных турнірах чэмпіянатаў свету і Азіі ў 1956 і 1960 гадах, прабівалася ў чацвёрку найлепшых каманд кантынента. Зборная Паўночнага В’етнама, якая дэбютавала ў 1956 годзе, па палітычных прычынах у міжнародных турнірах не гуляла і ўдзельнічала толькі ў таварыскіх матчах з камандамі з іншых сацыялістычных краін. Зборная аб’яднанага В’етнама правяла свой першы матч ў 1991 годзе, а з 1993 года яна ўключылася ў барацьбу за права згуляць на чэмпіянаце свету.

У 2007 годзе была адкрыта новая старонка ў гісторыі в’етнамскага футбола: В’етнам сумесна з Інданезіяй, Малайзіяй і Тайландам стаў арганізатарам Кубка Азіі, і зборная В’етнама ўпершыню прыняла ўдзел у галоўным футбольным турніры кантынента. Атрымаўшы перамогу ў дэбютным матчы з камандай ААЭ і згуляўшы ўнічыю з Катарам, падапечныя аўстрыйскага трэнера Альфрэда Рыдля прабіліся ў чвэрцьфінал кантынентальнага першынства, дзе саступілі толькі будучым чэмпіёнам — зборнай Ірака.

У снежні 2007 года Альфрэд Рыдль пакінуў пасаду трэнера зборнай В’етнама. На змену яму прыйшоў партугалец Энрыке Калішту, які працаваў са зборнай у 2002 годзе. Пад яго кіраўніцтвам В’етнам стаў пераможцам чэмпіянату АСЕАН 2008 года.

Выступленні на міжнародных турнірах[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат свету[правіць | правіць зыходнік]

  • 1994—2018 — не прайшла кваліфікацыю

Кубак Азіі[правіць | правіць зыходнік]

  • 1996 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2000 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2004 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2007 — Чвэрцьфінал
  • 2011 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2015 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2019 — Чвэрцьфінал

Чэмпіянат АСЕАН[правіць | правіць зыходнік]

  • 1996 — трэцяе месца
  • 1998 — другое месца
  • 2000 — чацвёртае месца
  • 2002 — трэцяе месца
  • 2004 — групавы этап
  • 2007 — паўфінал
  • 2008 — чэмпіён
  • 2010 — паўфінал
  • 2012 — групавы этап
  • 2014 — паўфінал
  • 2016 — паўфінал
  • 2018 — чэмпіён

Зноскі

  1. Men's RankingFIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.