Землетрасенне ў Афганістане (2022)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Размяшчэнне эпіцэнтра землетрасення.

22 чэрвеня 2022 года а 02:24 па мясцовым часе (UTC+04:30) ў Афганістане ў раёне лініі Дзюранда, якая падзяляе Афганістан і Пакістан, адбыўся землятрус магнітудай 6,2 (па іншых ацэнках — 5,9[1] або 6,1[2]). Не менш за 1500 чалавек загінулі, яшчэ 2000 атрымалі раненні, што робіць гэтае землетрасенне самым смяротным у 2022 годзе[3].

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сітуацыя ў Афганістане[правіць | правіць зыходнік]

У 2021 годзе ўладу ў Афганістане захапіла тэрарыстычная арганізацыя «Талібан». Многія міжнародныя гуманітарныя арганізацыі, з-за боязі з нагоды бяспекі і дрэннага становішча ў галіне правоў чалавека, спынілі дзейнасць у краіне. Паводле ацэнак The Washington Post, гэта істотна запаволіла выратавальныя аперацыі на тэрыторыі дзяржавы[4].

За апошняе дзесяцігоддзе ў Афганістане ад землятрусаў загінула больш за 7000 чалавек, гэта значыць у сярэднім 560 смерцяў у год[5]. У выніку моцнага землетрасення ў 2015 годзе на паўночным усходзе Афганістана загінула больш за 200 чалавек у краіне і ў суседнім Пакістане[6]. У 2008 годзе землятрус магнітудай 6,4 у Заходнім Пакістане забраў жыцці 166 чалавек; выкліканыя катастрофай апоўзні разбурылі некалькі вёсак[7]. Больш раннія моцныя землятрусу ў 2002 і 1998 гадах панеслі жыцці звыш за тысячы і каля 4700 чалавек адпаведна[8].

Тэктанічная абстаноўка[правіць | правіць зыходнік]

Карта межаў тэктанічных пліт Паўднёвай Азіі. Афганістан размешчаны злева.

Большая частка Афганістана размешчана ў зоне кантынентальнай дэфармацыі ў межах Еўразійскай пліты. Сейсмічная актыўнасць тут знаходзіцца пад уплывам субдукцыі Аравійскай пліты на захадзе і субдукцыі Індыйскай пліты на ўсходзе. Хуткасць субдукцыі апошняй уздоўж кантынентальнай канвергентна мяжы ацэньваецца ў 39 міліметраў у год або вышэй. Назіраецца трансгрэсія. Сейсмічнасць фіксуецца на глыбіні 300 кіламетраў і выклікана субдукцыяй пліт. Разлом Чаман — гэта буйны трансформны разлом, у якім адбываюцца моцныя землятрусы з неглыбокім гіпацэнтрам; ён утворвае транспрэсіённую мяжу паміж Еўразійскай і Індыйскай плітамі. Гэтая зона складаецца з сейсмічна актыўных насоўгавых і зрухавых разломаў[9].

Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова Геалагічная служба ЗША паведаміла пра землятрус магнітудай 6,1 на глыбіні 10 кіламетраў, пазней магнітуда была зніжана да 5,9[7]. Геалагічная служба ЗША таксама паведаміла, што землетрасенне адбылося альбо ўздоўж паўночна-ўсходняга левабаковага разлома, альбо паўночна-заходняга правабаковага разлома[7]. Абсерваторыя GEOSCOPE паведаміла пра землятрус магнітудай 6,2 на глыбіні 6 кіламетраў[1]. Еўрапейска-міжземнаморскі сейсмалагічны цэнтр паведаміў аб магнітудзе 6,1[10]. Таксама цэнтр паведаміў, што землетрасенне адчувалася ў радыусе больш за 500 кіламетраў па меншай меры 119 мільёнаў чалавек[11].

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Афганістан[правіць | правіць зыходнік]

Улады заявілі, што ў выніку землятрусу ў агульнай складанасці загінула не менш за 1500 чалавек і не менш за 2000 атрымалі раненні[3]. Гэта самы смяротны землятрус у Афганістане за апошнія 20 гадоў[12]. Сейсмолагі Геалагічнай службы ЗША заявілі, што землятрус стаў разбуральным з-за яго невялікай глыбіні гіпацэнтра і эпіцэнтра ў густанаселеным раёне, дзе будынкі не разлічаны на землетрасенне[4].

Некалькі шматкватэрных дамоў былі разбураны[13]. Назіраліся апоўзні[14].

Пакістан[правіць | правіць зыходнік]

Землятрус забраў жыцці некалькіх дзясяткаў чалавек у Пакістане, што зрабіла яго самым смяротным у краіне з 2015 года[15].

Выратавальная аперацыя[правіць | правіць зыходнік]

Урад Афганістана арганізаваў выратавальную аперацыю ў краіне[16]. Улады заявілі, што колькасць загінуўшых з ходам выратавальнай аперацыі можа ўзрасці[17]. Многія параненыя дастаўляліся па паветры на верталётах. Верталёты таксама дастаўлялі ў рэгіён медыкаменты і харчаванне[18]. Як заявіў выконваючы абавязкі прэм’ер-міністра Афганістана Хасан Ахунд, для пацярпелых падчас землятрусу быў выдзелены 1 мільярд афганскіх афгані, а ў рэгіёны дастаўлены прадметы першай неабходнасці[19].

Прэс-сакратар заклікаў агенцтва па аказанні дапамогі даць пацярпелым прадметы першай неабходнасці, каб пазбегнуць гуманітарнай катастрофы. Намеснік Спецыяльнага прадстаўніка Генеральнага сакратара па Афганістану заявіў, што праводзіць ацэнку патрэбаў пацярпелых[20].

Міжнародная рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

Арганізацыя[правіць | правіць зыходнік]

Гуманітарная дапамога паступіла ў Афганістан ад такіх устаноў, як ААН[18]. Па яе паведамленнях, размяркавана медыцынская дапамога, нехарчовыя тавары першай неабходнасці, прадукты харчавання, вада і прадметы гігіены[21]. Прадстаўнік ААН заявіў, што арганізацыя не валодае магчымасцямі для правядзення пошукава-выратавальных аперацый, але яна звярнулася з афіцыйным запытам да пасольства Турцыі ў Афганістане аб правядзенні падобных мерапрыемстваў[22]. Спецыяльны прадстаўнік Еўрапейскага Саюза па Афганістане заявіў, што Еўрапейскі Саюз сочыць за сітуацыяй і гатовы аказаць дапамогу[23]. Кіраўнік Таварыства Чырвонага Паўмесяца Ірана заявіў, што арганізацыя гатова аказаць дапамогу[24]. Турэцкі Чырвоны Паўмесяц аказаў дапамогу ў выглядзе прадуктовых набораў 500 сем’ям[25].

Дзяржавы[правіць | правіць зыходнік]

Міністэрства замежных спраў Кітая выказала свае спачуванні і заявіла, што краіна гатова аказаць дапамогу Афганістану[23]. Індыя таксама заявіла аб гатоўнасці аказаць дапамогу[26]. Папа Рымскі Францыск I заявіў, што ён памаліўся за пацярпелых і заклікаў аказаць дапамогу[27]. У заяве саветніка па нацыянальнай бяспецы Джэйка Салівана гаворыцца, што ЗША будуць адданыя падтрымцы народа Афганістана[28]. У сваю чаргу Джо Байдэн прызначыў Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці і іншых спецыялістаў для ацэнкі варыянтаў рэагавання[28]. Прэс-сакратар Дзяржаўнага дэпартамента Нед Прайс, сказаў, што Злучаныя Штаты будуць адкрыты для абмеркавання, але не атрымлівалі ніякіх просьбаў ад «Талібану»[29]. Сэйдзі Кіхара, намеснік галоўнага сакратара кабінета міністраў Японіі, заявіў, што японскі ўрад плануе аказаць дапамогу[30]. Міністэрства замежных спраў і гандлю Рэспублікі Карэя заявіла, што будзе аказана гуманітарная дапамога на суму 1 мільён долараў ЗША[31].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Super Utilisateur. Geoscope - Earthquake description (англ.). geoscope.ipgp.fr.
  2. अफगानिस्तान भूकंप: पक्तिका प्रांत में आया 6.1की तीव्रता का भूकंप, मृतकों का आंकड़ा स्पष्ट नहीं। - khabri.live (хіндзі) (22 чэрвеня 2022).
  3. а б زلزال أفغانستان.. عدد القتلى يرتفع إلى 1500 وهيئات إنسانية تدعو الغرب لتجاوز موقفه من طالبان لإغاثة المنكوبين (ар.). www.aljazeera.net.
  4. а б 1,000 dead, 1,500 injured in Afghan quake, news report says, Washington Post . Праверана 22 чэрвеня 2022.
  5. Afghan earthquake: At least 1,000 people killed and 1,500 injured, BBC News (22 чэрвеня 2022). Праверана 23 чэрвеня 2022.
  6. At least 1,000 killed after strong earthquake jolts Afghanistan (англ.). www.aljazeera.com.
  7. а б в M 5.9 - 46 km SW of Khōst, Afghanistan (англ.). USGS (22 чэрвеня 2022).
  8. More than 1,000 people killed after magnitude 5.9 earthquake hits eastern Afghanistan (англ.). CNN.
  9. Wheeler, Russell L.; Bufe, Charles G.; Johnson, Margo L.; Dart, Richard L. (2005). "Seismotectonic Map of Afghanistan, with Annotated Bibliography". Open-File Report 2005–1264 (Министерство внутренних дел США, Геологическая служба США). https://pubs.usgs.gov/of/2005/1264/pdf/OFR-1264.pdf. Retrieved on 22 июня 2022. 
  10. Earthquake, Magnitude 5.9 - CENTRAL AFGHANISTAN - 2022 June 21, 20:54:36 UTC (англ.). EMSC-CSEM.
  11. At least 1,000 killed by magnitude-6.1 earthquake in Afghanistan, ABC News (22 чэрвеня 2022). Праверана 22 чэрвеня 2022.
  12. Afghanistan earthquake kills 950, toll likely to rise (англ.). South China Morning Post (22 чэрвеня 2022).
  13. 280 People Killed, 600 Injured as Earthquake Hits Khost, Paktika (англ.). Bakhtar (22 чэрвеня 2022).
  14. Bilal Sarwary [bsarwary]. #AFG Afghanistan is to earthquakes, like Florida is to hurricanes. Disturbing reports coming out of Paktika and Khost provinces after earthquake. Some homes on a mountain collapsed as a result of sliding caused by earthquake in Khost. (англ.). Твітэр (22 чэрвеня 2022). Праверана 22 чэрвеня 2022.
  15. Afghanistan earthquake kills 30 Pakistani tribal people. www.telegraphindia.com.
  16. At least 920 dead after 6.1-magnitude quake hits Afghanistan (англ.). the Guardian (22 чэрвеня 2022).
  17. Hermes Auto. At least 900 killed in overnight Afghanistan earthquake: Minister | The Straits Times (англ.). www.straitstimes.com (22 чэрвеня 2022).
  18. а б Yawar, Mohammad Yunus. Afghan quake kills at least 920; toll expected to rise, Reuters (22 чэрвеня 2022). Праверана 22 чэрвеня 2022.
  19. 1 Billion Afs Allocated to Earthquake Victims of Paktika, Khost Provinces (англ.). Bakhtar News Agency (22 чэрвеня 2022).
  20. Afghanistan earthquake death toll surpasses 1,000 (англ.). ThePrint (22 чэрвеня 2022).
  21. UN agencies rush to aid Afghanistan following deadly quake (англ.). UN News (22 чэрвеня 2022).
  22. Nichols, Michelle. U.N. says Turkey likely best to send rescue teams to Afghanistan, Reuters (22 чэрвеня 2022). Праверана 23 чэрвеня 2022.
  23. а б Federica Marsi,Hamza Mohamed. Afghanistan reels from devastating quake as death toll tops 1,000 (англ.). www.aljazeera.com.
  24. آمادگی هلال احمر ایران برای کمک به زلزله زدگان افغانستان (перс.). خبرگزاری مهر | اخبار ایران و جهان | Mehr News Agency (22 чэрвеня 2022).
  25. کمکهای هلالاحمر ترکیه به زلزله زدگان افغانستان. www.aa.com.tr.
  26. Press Trust of India. Share grief of Afghan people; committed to support them: India on earthquake in Afghanistan (англ.). Greater Kashmir.
  27. Pope prays for victims of devastating earthquake in Afghanistan - Vatican News (англ.). www.vaticannews.va (22 чэрвеня 2022).
  28. а б Statement by National Security Advisor Jake Sullivan on the Earthquake in Afghanistan (англ.). The White House (22 чэрвеня 2022).
  29. Hermes Auto. US 'saddened' by Afghan earthquake, looks at aid | The Straits Times (англ.). www.straitstimes.com (23 чэрвеня 2022).
  30. Japan to provide necessary aid for Afghanistan after earthquake - govt spokesperson, Reuters (23 чэрвеня 2022). Праверана 23 чэрвеня 2022.
  31. S.Korea to provide $1m. humanitarian aid to earthquake-hit Afghanistan (англ.). The Jerusalem Post | JPost.com.