Зубніца клубняносная

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Зубніца клубняносная
Cardamine bulbifera 002.jpg
Агульны выгляд квітнеючай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cardamine bulbifera (L.) Crantz

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   823136
NCBI   82356
EOL   5142939
IPNI   280205-1
TPL   kew-2699536

Зубніца клубняносная (Cardamine bulbifera) шматгадовая расліна з сямейства капуставыя, расце ў цяністых лясах і хмызняках.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя

Голая расліна вышынёй 40-70 см, з паўзучым мясістым карэнішчам, пакрытыя мясістай лускаю. Сцябло прамастаячае. лісткі перыстарассечаныя, чарашковыя.

Кветкі даўжынёй 1-1,5 см, сабраны ў шчытковападобны немнагакветны пэндзаль.

Плады — коса ўверх накіраваныя струкі даўжынёй да 3,5 см. У пазухах лісцеў і суквеццеў невялікія клубянькі. Квітнее ў красавіку — маі.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Расце ў цяністых шыракалістых лясах у Карпатах, на Палессе, у лесастэпу, ў Крыму.

Ахоўны статус[правіць | правіць зыходнік]

Занесена ў чырвоны спіс Харкаўскай вобласці.[3] Абараняецца таксама ў Латвіі.[4]

Паходжанне назвы[правіць | правіць зыходнік]

Старая назва роду (Dentaria) паходзіць ад лацінскага слова, якое ў перакладзе азначае зуб. Назва віду ў перакладзе з лацінскай мовы — «клубняносная».

Размнажэнне[правіць | правіць зыходнік]

Расліна размнажаецца насеннем, часткамі карэнішчаў і бульбачкамі.

Эстэтычныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Зубніца дэкаратыўная расліна. Ружова-ліловыя пэндзлі кветак і зеляніна з выразанымі лісцямі робяць яе ўпрыгажэннем лясоў. Сарваная расліна хутка вяне. Іншыя 2 віду зубніцы адрозніваюцца тым, што ў пазухах іх лісцеў і суквеццеў няма клубянькоў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Віды раслін, занесеныя ў чырвоны спіс Харкаўскай вобласці
  4. Зубніца клубняносная ў Чырвонай кнізе Беларусі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
IV катэгорыя (NT)