Зульфія (паэтэса)
Зульфія | |
---|---|
Zulfiya | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Зульфія Ісраілава |
Псеўданімы | Зульфія |
Дата нараджэння | 1 (14) сакавіка 1915[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 жніўня 1996[3] (81 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Муж | Хамід Алімджан[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэтка, пісьменніца, галоўны рэдактар |
Кірунак | сацыялістычны рэалізм |
Жанр | верш |
Мова твораў | узбекская, руская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Зульфія Ісраілава (псеўданім — Зульфія) (14 сакавіка 1915, Ташкент — 1996, Ташкент) — узбекская савецкая паэтэса, перакладчык, празаік. Народная паэтэса Узбекскай ССР (1965). Герой Сацыялістычнай Працы (1984). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1976). Член КПСС з 1953 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У сваёй мастацкай творчасці Зульфія апявала свой народ і яго шматвяковыя традыцыі. У яе творчасці праслаўляецца маці — захавальніца сямейнага агменю.
Таленавітая паэтэса і пісьменніца, тонкі знаўца чалавечых душэўных памкненняў, стварыла творы розных жанраў: паэмы, балады, элегіі, лірычныя вершы, апавяданні, нарысы, публіцыстычныя артыкулы і газетныя карэспандэнцыі. Шматлікія яе вершы былі прысвечаны барацьбе за мір і сяброўства народаў СССР. У гады вайны яна пісала патрыятычныя вершы. Ёю таксама былі напісаныя лібрэта да опер узбекскіх кампазітараў, напрыклад лібрэта оперы «Зейнаб і Аман». Таксама ёю была напісаная п'еса-казка па матывах паэмы «Семург», напісанай яе мужам Хамідам Алммджанам.
Найбольш вядомымі вершамі паэтэсы з'яўляюцца: «Хулькар» (1947), «Я спяваю світанак» (1950), зборнік вершаў «Блізкія сэрцу майму» (1958), «Сэрца ў дарозе» (1966), «Дар даліны» (1966), «Мая вясна» (1967), «Вадаспад» (1969).
Пераклала на ўзбекскую мову верш Янкі Купалы «А хто там ідзе?».
Зборнікі на беларускай мове
[правіць | правіць зыходнік]- Лірыка. — Мн., 1967
- Такое сэрца ў мяне. — Мн., 1985
Зноскі
- ↑ Героі краіны — 2000. Праверана 16 кастрычніка 2017.
- ↑ Зульфия // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1030215448 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 14 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1915 годзе
- Нарадзіліся ў Ташкенце
- Памерлі 1 жніўня
- Памерлі ў 1996 годзе
- Памерлі ў Ташкенце
- Выпускнікі Ташкенцкага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Нізамі
- Члены КПСС
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты паводле алфавіта
- Паэты СССР
- Паэты Узбекістана
- Паэты XX стагоддзя
- Перакладчыкі паводле алфавіта
- Перакладчыкі СССР
- Перакладчыкі Узбекістана
- Перакладчыкі XX стагоддзя
- Перакладчыкі з беларускай мовы
- Перакладчыкі на ўзбекскую мову
- Пісьменнікі СССР
- Пісьменнікі Узбекістана
- Пісьменнікі XX стагоддзя
- Народныя паэты Узбекскай ССР
- Узбекскамоўныя паэты
- Пісьменнікі-сацрэалісты
- Паэтэсы Узбекістана
- Паэтэсы
- Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі