Зыгмунт Пуслоўскі
Jump to navigation
Jump to search
Зыгмунт Пуслоўскі | |
Дзейнасць | калекцыянер мастацтва, мецэнат |
---|---|
Нараджэнне | 17 снежня 1848 |
Смерць | 3 сакавіка 1913 (64 гады) |
Дынастыя | Род Пуслоўскіх |
Зыгмунт Пуслоўскі (польск.: Zygmunt Pusłowski; 17 снежня 1848, Альбярцін ля Слоніма — 3 сакавіка 1913) — польскі калекцыянер, мецэнат.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў з заможнай шляхецкай сям'і. Атрымаў у хатніх умовах еўрапейскую адукацыю і выхаванне. У сваіх палацах у Кракаве і Чаркове збіраў з канца 1880-х гадоў вялікую калекцыю (рукапісныя кнігі, старадрукі, габелены, парча, мініяцюры, жывапіс, графіка). Творы скупляў і замаўляў. Ян Матэйка выканаў для яго тры партрэты. Зборы часткова ўвайшлі ў музей Кракаўскага ўніверсітэта.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Пуслоўскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 7. — ISBN 985-11-0214-8.