Сядзіба Альбярцін
Славутасць | |
Палацава-паркавы ансамбль Пуслоўскіх | |
---|---|
![]() Сядзіба «Альбярцін», 1920 | |
53°05′19,2″ пн. ш. 25°23′46,78″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Слонім, вул. Калгасная, 8 |
Архітэктурны стыль | Позні класіцызм |
Заснавальнік | Войцех Пуслоўскі |
Дата заснавання | першая палова XIX ст. |
Будынкі | |
сядзібны дом • брама • стайня • флігель • гаспадарчая пабудова • парк | |
Вядомыя жыхары | Зыгмунт Пуслоўскі |
Статус |
![]() |
![]() |
Сядзіба «Альбярцін», Палацава-паркавы ансамбль Пуслоўскіх — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры позняга класіцызму. Размешчана на беразе р. Іса, цяпер у межах г. Слоніма.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Створана ў першай палове XIX ст. як рэзідэнцыя слонімскага павятовага маршалка Войцеха Пуслоўскага — уладальніка прадпрыемстваў па вытворчасці сукна, дываноў і паперы.
У 2019 годзе пракуратура Гродзенскай вобласці выявіла, што сядзіба мае патрэбу ў тэрміновай рэканструкцыі і рамонце[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/31/S%C5%82onim%2C_Albertyn%2C_Pus%C5%82o%C5%ADski._%D0%A1%D0%BB%D0%BE%D0%BD%D1%96%D0%BC%2C_%D0%90%D0%BB%D1%8C%D0%B1%D1%8D%D1%80%D1%82%D1%8B%D0%BD%2C_%D0%9F%D1%83%D1%81%D0%BB%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96_%28N._Orda%2C_24.05.1877%29.jpg/200px-S%C5%82onim%2C_Albertyn%2C_Pus%C5%82o%C5%ADski._%D0%A1%D0%BB%D0%BE%D0%BD%D1%96%D0%BC%2C_%D0%90%D0%BB%D1%8C%D0%B1%D1%8D%D1%80%D1%82%D1%8B%D0%BD%2C_%D0%9F%D1%83%D1%81%D0%BB%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96_%28N._Orda%2C_24.05.1877%29.jpg)
У комплекс уваходзілі сядзібны дом з флігелем, службовыя пабудовы, гаспадарчыя будынкі (захавалася стайня), фабрыка. Сядзібны дом абмяжоўваў парк пейзажнага тыпу планіроўкі, які на берагах запруджанай р. Іса пераходзіў у шырокі лесапарк.
Сядзібны дом
[правіць | правіць зыходнік]Сядзібны дом — двухпавярховы, мураваны, асіметрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі. Галоўны фасад вылучаны цэнтральным чатырохкалонным порцікам. У афармленні галоўнага ўвахода выкарыстаны скульптуры львоў. Унутраная планіроўка калідорная. У апрацоўцы інтэр'ера атрымалі развіццё тэмы вонкавай архітэктуры — пілоны, кесоны, стылізаваныя капітэлі.
Флігель
[правіць | правіць зыходнік]Флігель — двухпавярховы прамавугольны ў плане мураваны будынак эклектычнай архітэктуры.
Стайня
[правіць | правіць зыходнік]Стайня — мураваны неатынкаваны Т-падобны ў плане будынак, у дэкоры якога выкарыстана арнаментальная муроўка. Кампазіцыя двух'ярусная: першы ярус вылучаны паўцыркульнымі аконнымі праёмамі, другі — круглымі люкарнамі. У цэнтры галоўнага фасада шырокі партал з ліштвай у выглядзе падковы і з ляпной маскай галавы каня. Партал фланкіраваны рызалітамі. У архітэктуры будовы выкарыстаны элементы стылю «мадэрн».
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — С. 133, 681—682. — 752 с.
- Кулагін А. М. Слонімская сядзіба «Альбярцін» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 16. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сядзіба Альбярцін
- Сядзіба Альбярцін на сайце Radzima.org
- Сядзіба Альбярцін на сайце Глобус Беларусі (руск.)