Перайсці да зместу

Зычныя

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Зычны)

Зы́чныя гу́кі — гукі чалавечай мовы, пры вымаўленні якіх на шляху паветра, што выдыхаецца з лёгкіх, узнікае перашкода — органы маўлення або змыкаюцца, або збліжаюцца.[1]

У акустычных адносінах зычныя гукі складаюцца з голасу і шуму або толькі шуму. Крыніца гуку пры ўтварэнні зычных лакалізуецца ў раёне перашкоды гукавой хвалі і мае шумавы або імпульсна-шумавы характар.

Сістэма зычных гукаў мовы называецца кансанантызмам.

Пры класіфікацыі зычных гукаў улічваюцца артыкуляцыйныя прыметы (месца ўтварэння, спосаб утварэння, наяўнасць або адсутнасць дадатковай артыкуляцыі) і акустычная прымета: удзел голасу і шуму[2].

Паводле месца ўтварэння

[правіць | правіць зыходнік]

Па месцы ўтварэння зычныя гукі класіфікуюцца ў залежнасці ад таго, якія актыўныя і пасіўныя органы маўлення ўдзельнічаюць у артыкуляцыі. Адрозніваюць губныя (лабіяльныя) і язычныя гукі[2].

Паводле пасіўнага органа адрозніваюць гукі[3]:

  • зубныя;
  • паднябенныя:
    • пярэднепаднябенныя,
    • сярэднепаднябенныя,
    • заднепаднябенныя.

Губныя (лабіяльныя) зычныя

[правіць | правіць зыходнік]

Губныя гукі падзяляюцца на[2]:

  • губна-губныя (білабіяльныя), што ўтвараюцца пры збліжэнні ніжняй губы з верхняй;
  • губна-зубныя (лабіяльна-дэнтальныя), што ўтвараюцца пры збліжэнні актыўнага органа (ніжняй губы) з пасіўным (верхнімі зубамі).

Язычныя зычныя

[правіць | правіць зыходнік]

Язычныя гукі ў залежнасці ад таго, якая частка языка актыўная ў артыкуляцыі, падзяляюцца на[2]:

  • пярэднеязычныя, што ўтвараюцца пры змыканні або збліжэнні пярэдняй часткі спінкі языка і яго кончыка з пасіўным органам (зубамі, альвеоламі, паднябеннем);
  • сярэднеязычныя, што ўтвараюцца пры збліжэнні сярэдняй часткі языка з цвёрдым паднябеннем;
  • заднеязычныя, што ўтвараюцца пры збліжэнні або змыканні задняй часткі спінкі языка з мяккім паднябеннем.

Паводле спосабу ўтварэння

[правіць | правіць зыходнік]

Паводле спосабу ўтварэння (характару перашкоды і спосабу яе пераадолення) зычныя гукі падзяляюцца на змычныя, шчылінныя, змычна-шчылінныя, змычна-праходныя і вібранты[2].

Змычныя (выбухныя) зычныя

[правіць | правіць зыходнік]

Змычныя (выбухныя) гукі ўтвараюцца пры поўным змыканні органаў маўлення, калі паветра з сілай разрывае створаную імі перашкоду[2].

Шчылінныя (фрыкатыўныя) зычныя

[правіць | правіць зыходнік]

Шчылінныя (фрыкатыўныя) гукі ўзнікаюць пры збліжэнні актыўнага органа маўлення з пасіўным, у выніку чаго ўзнікае трэнне паветра аб сценкі набліжаных органаў[2].

Змычна-шчылінныя зычныя (афрыкаты)

[правіць | правіць зыходнік]

Змычна-шчылінныя (афрыкаты) утвараюцца, калі органы маўлення спачатку змыкаюцца, а затым плаўна размыкаюцца, утвараючы шчыліну для струменя паветра[2].

Змычна-праходныя зычныя

[правіць | правіць зыходнік]

Змычна-праходныя гукі ўтвараюцца ў выніку таго, што адны органы маўлення змыкаюцца, а іншыя ўтвараюць праход для паветра. Яны падзяляюцца на[2]:

  • насавыя (назальныя) гукі, пры ўтварэнні якіх струмень паветра праходзіць праз поласць носа;
  • ротавыя (латэральныя) гукі, якія ўзнікаюць, калі паветра праходзіць праз ротавую поласць.

Вібранты (дрыжачыя)

[правіць | правіць зыходнік]

Вібранты (дрыжачыя) утвараюцца ў выніку вібрацыі ў поласці рота пярэдняй часткі спінкі языка[2].

Паводле акустычнай прыметы

[правіць | правіць зыходнік]

Паводле акустычнай прыметы (удзел голасу і шуму) зычныя гукі падзяляюцца на шумныя і санорныя[2].

Шумныя зычныя

[правіць | правіць зыходнік]

Шумныя гукі складаюцца з голасу і шуму з перавагай шуму над голасам (звонкія) або толькі з шуму (глухія[2]).

Санорныя зычныя (сананты)

[правіць | правіць зыходнік]

Санорныя (сананты) утвараюцца з голасу і шуму з перавагай голасу. Яны не маюць парных глухіх і не аглушаюцца ў слабай пазіцыі, глухія зычныя перад імі не азванчаюцца[2].

Паводле дадатковай артыкуляцыі

[правіць | правіць зыходнік]

У залежнасці ад наяўнасці дадатковай артыкуляцыі, якая дадаецца да асноўнай, вылучаюцца гукі мяккія і цвёрдыя[2].

Мяккія (палаталізаваныя) зычныя

[правіць | правіць зыходнік]

Мяккія (палаталізаваныя) зычныя ўтвараюцца ў выніку дадатковай артыкуляцыі — пад’ёму сярэдняй часткі спінкі языка да цвёрдага паднябення[2].

Цвёрдыя (велярызаваныя) зычныя

[правіць | правіць зыходнік]

Цвёрдыя (велярызаваныя) зычныя ўзнікаюць пры дадатковай артыкуляцыі, у выніку якой задняя частка спінкі языка збліжаецца з мяккім паднябеннем[2].

Зноскі

  1. Падлужны. Зычныя гукі // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 5. Зуйкі — Кішы / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1972.  616 с.: іл., карты. С.6.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 Беларуская мова: энцыклапедычны даведнік / пад агул. рэд. Д.В. Дзятко. Мн.: Беларусь, 2022. — С. 88—90. — 495 с. ISBN 978-985-01-1558-4.
  3. Гукі беларускай мовы // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — С. 303. — 688 с. 3 000 экз. ISBN 978-985-11-0662-8.
  • Фанетыка беларускай літаратурнай мовы / І. Р. Бурлыка, Л. Ц. Выгонная, Г. В. Лосік, А. І. Падлужны; Рэд. А. І. Падлужны. Мн. : Навука і тэхніка, 1989. — 335 с. ISBN 5-343-00292-7.
Месца Губныя Пярэднеязычныя Дарсальныя Ларынгальныя
Насавыя m ɱ̊ ɱ n̪̊ n n̠̊ ɳ̊ ɳ ɲ̊ ɲ ŋ̊ ŋ ɴ̥ ɴ
Выбухныя p b t d ʈ ɖ c ɟ k ɡ q ɢ ʡ ʔ
Сібілянтныя афрыкаты t̪s̪ d̪z̪ ts dz t̠ʃ d̠ʒ
Несібілянтныя афрыкаты p̪f b̪v t̪θ d̪ð tɹ̝̊ dɹ̝ t̠ɹ̠̊˔ d̠ɹ̠˔ ɟʝ kx ɡɣ ɢʁ ʡʜ ʡʢ ʔh
Сібілянтныя фрыкатывы s z ʃ ʒ ʂ ʐ ɕ ʑ
Несібілянтныя фрыкатывы ɸ β f v θ̼ ð̼ θ ð θ̠ ð̠ ɹ̠̊˔ ɹ̠˔ ɻ̊˔ ɻ˔ ç ʝ x ɣ χ ʁ ħ ʕ h ɦ
Апраксіманты β̞ ʋ ð̞ ɹ ɹ̠ ɻ j ɰ ˷
Аднаўдарныя ⱱ̟ ɾ̥ ɾ ɽ̊ ɽ ɢ̆ ʡ̆
Дрыжачыя ʙ̥ ʙ r ɽ̊r̥ ɽr ʀ̥ ʀ ʜ ʢ
Бакавыя affricate tꞎ d𝼅 c𝼆 ɟʎ̝ k𝼄 ɡʟ̝
Бакавыя фрыкатывы ɬ̪ ɬ ɮ 𝼅 𝼆 ʎ̝ 𝼄 ʟ̝
Бакавыя апраксіманты l ɭ̊ ɭ ʎ̥ ʎ ʟ̥ ʟ ʟ̠
Бакавыя аднаўдарныя ɺ̥ ɺ 𝼈̊ 𝼈 ʎ̆ ʟ̆

Сімвалы справа ў ячэйцы абазначаюць звонкія, злева — глухія. Зацемненыя вобласці абазначаюць артыкуляцыі, якія лічацца немагчымымі.

Імплазіўныя Звонкія ɓ ɗ ʄ ɠ ʛ
Глухія ɓ̥ ɗ̥ ᶑ̊ ʄ̊ ɠ̊ ʛ̥
Абруптыўныя Выбухныя ʈʼ
Афрыкаты p̪fʼ t̪θʼ tsʼ t̠ʃʼ tʂʼ tɕʼ kxʼ qχʼ
Фрыкатыўныя ɸʼ θʼ ʃʼ ʂʼ ɕʼ χʼ
Бакавыя афрыкаты tɬʼ c𝼆ʼ k𝼄ʼ q𝼄ʼ
Бакавыя фрыкатыўныя ɬʼ
Клікі
(верхнія: заднеязычныя;
ніжнія: увулярныя)
Непрыдыхальныя


k𝼊
q𝼊

Звонкія ɡʘ
ɢʘ
ɡǀ
ɢǀ
ɡǃ
ɢǃ
ɡ𝼊
ɢ𝼊
ɡǂ
ɢǂ
Насавыя ŋʘ
ɴʘ
ŋǀ
ɴǀ
ŋǃ
ɴǃ
ŋ𝼊
ɴ𝼊
ŋǂ
ɴǂ
ʞ
 
Непрыдыхальныя бакавыя
Звонкія бакавыя ɡǁ
ɢǁ
Насавыя бакавыя ŋǁ
ɴǁ

Зацемненыя вобласці абазначаюць артыкуляцыі, якія лічацца немагчымымі.

Лабіялізаваныя велярныя
Sj-гук (пераменны)
Бакавы апраксімант
Велярызаваны альвеалярны
Лабія-велярныя
Лабія-альвеалярны