Лабіялізацыя
Лабіяліза́цыя (позналац. labialis — губны, ад лац.: labium — губа), агу́бленне — артыкуляцыя гукаў мовы (галосных і зычных), якая суправаджаецца акругленнем выцягнутых уперад губ[1].
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Лабіялізацыя можа быць адрознівальнай прыкметай фанем. Напрыклад, у нямецкай, французскай, шведскай мовах лабіялізаваныя галосныя фанематычна проціпастаўлены нелабіялізаваным. Існуюць лабіялізаваныя галосныя пярэдняга, сярэдняга і (часцей) задняга рада. Лабіялізаваныя зычныя як асобныя фанемы маюць паўночнакаўказскія мовы[1].
Лабіялізацыя таксама можа з’яўляцца дадатковай артыкуляцыяй, якая прыводзіць да ўзнікнення камбінаторных варыянтаў (алафонаў) фанем, калі яна абумоўлена толькі фанетычным становішчам гуку. Прыкладам з’яўляецца лабіялізацыя зычных перад губнымі галоснымі ў беларускай мове: параўнайце вымаўленне [с] у словах «сад» — «суд»[1].
Для розных моў характэрна розная ступень лабіялізацыі[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 Беларуская энцыклапедыя 1999, с. 82.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лабіялізацыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 82. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).