Зігфрыд Ленц
Зігфрыд Ленц | |
---|---|
ням.: Siegfried Lenz | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 17 сакавіка 1926[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 кастрычніка 2014[1][2][…] (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Liselotte Lenz[d] і Ulla Lenz[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | сцэнарыст, пісьменнік, журналіст, дзіцячы пісьменнік, драматург |
Гады творчасці | з 1956 |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі |
Golden Feather[d] (2006) прэмія Гётэ[d] (1999) прэмія Герхарта Гаўптмана[d] (1970) прэмія Андрэаса Грыфіуса[d] (1979) Jean-Paul-Preis[d] (1995) Weilheim Literature Prize[d] (2001) прэмія Манеса Шпербера[d] (1985) Міжнародная прэмія Ноніно[d] (2010) Wilhelm Raabe Prize[d] (1987) Lessing Ring[d] (1970) |
Узнагароды | |
Подпіс | |
siegfried-lenz.de (ням.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Зігфрыд Ленц (ням.: Siegfried Lenz; 17 сакавіка 1926, Элк, Усходняя Прусія — 7 кастрычніка 2014, Гамбург) — нямецкі пісьменнік, навеліст, драматург.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Зігфрыд Ленц нарадзіўся 17 сакавіка 1926 года ў мястэчку Элк ва Усходняй Прусіі ў сям'і мытнага чыноўніка.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютаваў раманам «Ястрабы ў небе» (1951). Вядомасць прынёс раман «Урок нямецкай» (1968) пра антыфашысцкае Супраціўленне ў II сусветную вайну. У раманах «Хлеба і відовішчаў» (1959), «Жывы прыклад» (1973), «Краязнаўчы музей» (1978), «Страта» (1981), «На пляцы» (1985) выяўлены ўзаемадачыненні асобы і гісторыі, маральныя паводзіны чалавека ў трагічных абставінах II сусветнай вайны, пошукі ідэальнага героя. Аўтар зборнікаў апавяданняў «Такой пяшчотнай была Зулейкен» (1955), «Парушальнік спакою» (1965), «Эйнштэйн перасякае Эльбу каля Гамбурга», «Пах мірабелі» (абодва 1975), філасофскай драмы-прытчы «Час бязвінных» (1961), радыёп'ес. Яго творам уласцівы сюжэтная разгалінаванасць, дакладнасць дэталі, ускладненасць сімволікі, уплыў філасофіі экзістэнцыялізму.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Некаторыя творы:
- Ястрабы ў небе (1951)
- Хлеба і відовішчаў (1959)
- Урок нямецкай (1968)
- Жывы прыклад (1973)
- Краязнаўчы музей (1978)
- Хвіліна маўчання (ням. Schweigeminute; 2008)
Кнігі Ленца перакладзены на 30 моў свету і іх агульны тыраж складае каля 25 мільёнаў.
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Прыхільнік ураду // Бабілёнская бібліятэка. Мн., 2007.
Зноскі
- ↑ а б Siegfried Lenz // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Siegfried Lenz // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118571680 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 24 чэрвеня 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118571680 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2014. Праверана 24 жніўня 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лявонава Е. Ленц // БЭ ў 18 т. Т. 9. Мн., 1999.
- Нарадзіліся 17 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Нарадзіліся ва Усходняй Прусіі
- Памерлі 7 кастрычніка
- Памерлі ў 2014 годзе
- Памерлі ў Гамбургу
- Пахаваныя ў Гамбургу
- Выпускнікі Гамбургскага ўніверсітэта
- Члены НСДАП
- Члены Нямецкай акадэміі мовы і паэзіі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нямецкамоўныя пісьменнікі
- Пісьменнікі Германіі
- Драматургі Германіі
- Нарадзіліся ў Элку