Перайсці да зместу

Зінаіда Іванаўна Браварская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Зінаіда Браварская)
Зінаіда Іванаўна Браварская
Дата нараджэння 31 жніўня 1916(1916-08-31)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 лютага 2005(2005-02-18)[1] (88 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесія актрыса, тэатральны педагог
Тэатр
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Народны артыст Беларускай ССР
IMDb ID 6870357

Зінаіда Іванаўна Браварская (31 жніўня 1916, пасёлак Адэса-Дачная[2] — 18 лютага 2005) — беларуская актрыса, педагог. Народная артыстка Беларусі (1967)[2].

Пасля заканчэння ў 1937 годзе Дзяржаўнага інстытута тэатральнага мастацтва імя А. Луначарскага  (руск.) ў Маскве[2] пачала сцэнічную дзейнасць у Беларускім тэатры юнага гледача[2]. З 1938 года — актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы[2]. У 1941-50 у франтавым тэатры Масквы, тэатрах Ашхабада, Пензы, Куйбышава[2]. Потым зноў вярнулася на працу ў Купалаўскі тэатр.

Адначасова з 1968 года выкладала акцёрскае майстэрства ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце[2].

Актрыса выразнага сцэнічнага малюнка, выканаўца драматычных і вострахарактарных роляў[2].

Працы ў кіно і тэлевізійных пастаноўках

[правіць | правіць зыходнік]

Выступала як актрыса і рэжысёр у больш чым 40 пастаноўках на Беларускім радыё[2].

Зноскі

  1. а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 10 ліпеня 2016.
  2. а б в г д е ё ж з Броварская Зинаида Ивановна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 81. — 737 с.