Зіновій Рыгоравіч Калабанаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Зіновій Рыгоравіч Калабанаў
Дата нараджэння 25 снежня 1910(1910-12-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 жніўня 1994(1994-08-12) (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Род войскаў танкавыя войскі
Званне падпалкоўнік
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За баявыя заслугі» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За абарону Ленінграда» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту» юбілейны медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Commons-logo.svg Зіновій Рыгоравіч Калабанаў на Вікісховішчы

Зіновій Рыгоравіч Калабанаў (25 снежня 1911, Арофіна, Уладзімірская губерня — 8 жніўня 1994, Мінск) — савецкі танкіст-ас, у Вялікую Айчынную вайну — старшы лейтэнант, камандзір роты цяжкіх танкаў, у пасляваенны час — падпалкоўнік запасу.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 25 снежня 1911 года ў в. Арофіна Уладзімірскай губерні.

20 жніўня 1941 года экіпаж танка КВ-1 Зіновія Калабанава на подступах да Ленінграда ў адным баі падбіў з засады 22 танка суперніка[1] ў раёне важнага стратэгічнага транспартнага вузла Войскавіцы-Краснагвардзейск. Усяго ж паўротай Калабанава, якая складалася з пяці цяжкіх танкаў КВ-1, сумесна з курсантамі пагранічнага вучылішча і апалчэнцамі Ленінграда ў гэты дзень у гэтым раёне было падбіта 43 нямецкіх танка.

10 ліпеня 1945 года прызначаны намеснікам камандзіра 69-га танкавага батальёна 14-га механізаванага палка 12-й механізаванай дывізіі 5-й гвардзейскай танкавай арміі ў Баранавіцкай ваеннай акрузе.

10 снежня 1951 года быў пераведзены ў Групу савецкіх войскаў у Германіі, дзе праходзіў службу да 1955 года.

10 снежня 1955 года пареведзены ў Беларускую ваенную акругу.

5 ліпеня 1958 года, ва ўзросце 48 гадоў, падпалкоўнік Калабанаў быў звольнены ў запас. Працаваў на Мінскім аўтазаводзе спачатку майстрам АТК, затым кантралёрам АТК, меў значок «Ударнік камуністычнай працы».

Памёр 8 жніўня 1994 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Чыжоўскіх могілках.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]